Падчас суду над Якушковым. Фота з сайта "Віцебская Вясна" Суддзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Уладзімер Царыкаў палічыў, што актывіст «Народнай Грамады» Аляксандр Якушкоў браў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і асудзіў яго да 10 сутак адміністрацыйнага арышту паводле часткі 3 артыкулу 23.34 КаАП. Суд адбыўся ў анлайн-рэжыме 9 чэрвеня, паведамляе "Віцебская Вясна".

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак. Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Светлагорску Алена Маслюкова атрымала адказ з раённай выбарчай камісіі на свой зварот наконт выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў на вылучэнне ў якасці кандыдата дзеючага кіраўніка дзяржавы.

Фота: Reuters У Еўрасаюзе прынялі да ведама высунутыя ў Беларусі абвінавачванні блогеру Сяргею Ціханоўскаму і сямі іншым актывістам і патрабуюць ад Мінска іх вызвалення, заявіў Петэр Стана, афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазэпа Барэля, піша TUT.BY.

Дзмітрый Папоў. Скрыншот з відэазвароту Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, затрыманы ў Мазыры мадэратар сацсетак "Краіны для жыцця" Дзмітрый Папоў з 5 чэрвеня знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не пабачыла пагроз у згадках Лукашэнкі пра расстрэлы ў Андыжане. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе на ліст мінчука, які прасіў не рэгістраваць Аляксандра Лукашэнку кандыдатам у прэзідэнты, піша "Еўрарадыё".

Валер Рабцаў Актывіста Валера Рабцава пакаралі штрафам у памеры 40 базавых велічынь (1080 беларускіх рублёў).

Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя вырабы” Сяржук Русецкі даслаў электронныя звароты ў Бярозаўскі, Івацэвіцкі, Пружанскі, Драгічынскі, Іванаўскі і Жабінкаўскі райвыканкамы і адпаведныя раённыя выбарчыя камісіі з просьбаю прадаставіць яму інфармацыю пра тое, якім чынам у гэтых раёнах ідзе збор подпісаў па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. У прыватнасці, назіральнік хацеў даведацца, колькі грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі кожнага раёна, уваходзяць ў ініцыятыўную групу дзеючага прэзідэнта; хто з’яўляецца каардынатарам яго ініцыятыўнай групы; дзе размяшчаюцца раённыя штабы ініцыятыўнай групы.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка Днямі на адзіным у Мінску за ўвесь час пікеце па збору подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Міхаіл Орда заявіў, што за вылучэнне дзеючага прэзідэнта сабрана каля мільёна подпісаў. Кампанія незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары” тыдзень таму запусціла форму збору фактаў выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсупры вылучэнні ў кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах-2020. За гэты час праваабаронцам паведамілі ўжо каля сотні такіх фактаў па ўсёй Беларусі, калі прымушаюць падпісвацца за вылучэнне ў кандыдаты Аляксандра Лукашэнкі. 

Аднойчы дзяжурны катнралёр адчыніў дзьверы, і ў “хату” зайшоў малады хлопец. Клікалі яго Максім. Пасяліўся на “шконцы” над Валодзем. Пераехаў з “хаты” на нашым паверсе, дзе сядзела больш за дваццаць чалавек. Нары там трохпавярховыя, і ўсё роўна на ўсіх месцаў не хапае: сьпяць па чарзе на некаторых нарах – хто ўдзень, а хто ўначы. Расапавядаў, як за пару дзён перад ягоным пераездам з “пальмы” ноччу зваліўся нейкі бедалага на бетонны дол, зламаў сьцягно. Крычаў дзікім голасам, пакуль абслуга з камеры ня вынесьла. Мы чулі гэты енк, усё гадалі, што ж там зрабілася. Таксама ў той хаце, распавядаў Максім, у аднаго з зэкаў знайшлі “турэмную хваробу” – каросту. Ляжаў, чухаўся, як парсюк, пакуль суседзі не прымусілі паказаць рукі, растапырыць пальцы. Там – чырвоная высыпка, забралі на бальнічку.  На кісьці над вялікім пальцам у Макса татуіроўка: КЛЕН.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь 9 чэрвеня ў сваім телеграм-канале пракаментаваў справу кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай  Сяргея Ціханоўскага. З каментара вынікае, што самому блогеру, як і яшчэ 6 затрыманым, выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ. Яшчэ аднаму чалавеку прад'яўленае абвінавачванне па двух артыкулах - ч. 1 арт. 342 КК РБ і арт. 364 КК РБ. Таксама ў дачыненні да дзявятага затрыманага распачатая крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (абвінавачванні яму пакуль не выстаўленыя).