Як толькі я патрапіў у “хату” №15, яшчэ пры першым знаёмстве зьвярнуў увагу на свайго ніжняга суседа па шканары. “Ігар”, – назваўся ён.

Патэнцыйная кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская 16 чэрвеня прыслала "Радыё Свабодзе" відэазварот, у якім заявіла аб пагрозах, якія ёй паступаюць у сувязі з удзелам у выбарах, піша "Радыё Свабода".  «Я знаходжуся ў Гомелі, я прыехала сюды, каб пачаць здаваць подпісы, сабраных у маю падтрымку, і на парозе адной з адміністрацыяў мне паступіў званок з пагрозамі на мой адрас і на адрас маіх дзяцей з умовай таго, што я не павінна працягваць гэтую паездку, — кажа яна. — Перада мною стаіць выбар: дзеці ці далейшая барацьба, думаю, мой выбар будзе відавочны. Прашу вас з разуменьнем паставіцца да любога майго рашэньня. Хачу сказаць, што калі б Сяргей быў на волі, ён бы сказаў вам не здавацца».

Нядаўна беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі восем фігурантаў крымінальнай "справы Ціханоўскага", якіх абвінавачваюць у нібыта арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса). Большасць новых палітвязняў — нетыповыя актывісты, якія ніяк не звязаныя з традыцыйнай беларускай апазіцыяй. Многія раней наогул не займаліся і нават не цікавіліся палітыкай, і першае, з чым цяпер яны сутыкнуліся — жорсткія рэпрэсіі супраць іх. Варта прызнаць, што ў цяжкім становішчы аказваюцца не толькі палітвязні, але і іх сем'і. У іх дамах праходзяць ператрусы, канфіскоўваюць маёмасць і грошы, часта адбываецца ціск на членаў сям'і і блізкіх людзей палітвязняў. Таксама іх сем'і аказваюцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы, таму што ў Беларусі мужчына часта па-ранейшаму застаецца асноўным карміцелем у сям'і.

Як піша "Новы час", анархіст Іван Комар паведаміў, што з 16 чэрвеня абвяшчае галадоўку. Гэтым актам ён "жадае выказацца ў падтрымку Мікіты Емяльянава, а таксама ўсіх без выключэння палітвязняў Беларусі, у тым ліку і тых, каго вераломна прысудзілі да адміністрацыйных арыштаў і ў гэты самы момант падвяргаюць катаванням". Пра цвёрды намер абвясціць галадоўку Іван Комар паведаміў сваёй сяброўцы, піша суполка dissidentby.

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік звярнуўся ў Кастрычніцкую раённую выбарчую камісію ў Віцебску з заявай аб прысутнасці на ўсіх этапах працэдуры праверкі подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах усіх асобаў, што маюць намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты.

Ілюстрацыйнае фота TUT.BY. Сябра ініцыятыўнай групы вылучэнца ў кандыдаты Віктара Бабарыкі і каардынатар па адным з раёнаў Мінска Святлана Купрэева затрыманая і знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У яе дома 11 чэрвеня прайшоў ператрус, цяпер-апісваюць і арыштоўваюць маёмасць, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

Увечары 15 чэрвеня патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка наведаў пікет па збору подпісаў у сваю падтрымку ў Бабруйску.  На сустрэчу з ім сабралося шмат выбаршчыкаў. Пікет доўжыўся каля 45 хвілінаў, прысутныя сустракалі і суправаджалі прамовы Віктара Бабарыкі апладысментамі. 

15 чэрвеня ў Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава. Пра гэта TUT.BY распавёў адзін з сябраў ініцыятыўнай групы. "Аляксандру патэлефанавалі з паліклінікі, папрасілі прыйсці туды. Ён баяўся, што гэта правакацыя, але ўсё ж пайшоў. На выхадзе з паліклінікі яго паспрабавала затрымаць-не выйшла. Яго затрымалі крыху пазней", — распавялі ў ініцыятыўнай групе Ціханоўскай.

Сяржук Русецкі, фота "Радыё Рацыя" Доўгатэрміноваму назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” Сяржуку Русецкаму Бярозаўская раённая выбарчая камісія, нягледзячы на тое, што арт.13 Выбарчага кодэксу кажа пра галоснасць і празрыстасць выбарчага працэсу, адмовіла ў магчымасьці прысутнічаць на пасяджэннях камісіі пад час праверкі подпісаў выбаршчыкаў.

Сяржук Русецкі, фота "Радыё Рацыя" Доўгатэрміноваму назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” Сяржуку Русецкаму Бярозаўская раённая выбарчая камісія, нягледзячы на тое, што арт.13 Выбарчага кодэксу кажа пра галоснасць і празрыстасць выбарчага працэсу, адмовіла ў магчымасьці прысутнічаць на пасяджэннях камісіі пад час праверкі подпісаў выбаршчыкаў.