- Катэгорыя: Вясна
Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодны выбары” з Верхнядзвінску Валянціна Болбат прааналізавала ход выбарчай кампаніі ў раёне. Так, назіральніца адзначае, што за апошні тыдзень не адбылося ніводнага пасяджэння тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодны выбары” з Верхнядзвінску Валянціна Болбат прааналізавала ход выбарчай кампаніі ў раёне. Так, назіральніца адзначае, што за апошні тыдзень не адбылося ніводнага пасяджэння тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
- Катэгорыя: Вясна
Першы сакратар "Маладога Фронту" Максім Урбановіч днём 15 чэрвеня выйшаў на волю пасля арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Днямі праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з тэрміновай заявай, у якой заклікала беларускія ўлады спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі. У гісторыі незалежнай Беларусі складваецца беспрэцэдэнтная сітуацыя: за два месяцы да выбараў у краіне ў сувязі з кампаніяй ўзбуджаны каля дзесятка крымінальных справаў, дзясяткі адміністрацыйных справаў, палітвязнямі прызнаны восем чалавек, амаль штодзённа праходзяць затрыманні і арышты актывістаў і простых выбаршчыкаў, якія ўдзельнічаюць у мірных пікетах па зборы подпісаў, таксама адбываецца ціск непасрэдна на некаторых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта. З самага свайго пачатку выбарчая кампанія праходзіць у атмасферы страху, пагроз і запалохвання. Праваабаронцы адзначылі, што ў такіх умовах нельга казаць аб правядзенні сумленных і справядлівых выбараў. Мы паразмаўлялі на гэтую тэму са старшынёй Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім. Як праваабаронца бачыць сённяшнюю грамадска-палітычную абстаноўку ў Беларусі, чым адрозніваецца гэтая выбарчая кампанія ад папярэдніх, як можна расцэньваць цяпершанія дзеянні беларускіх уладаў, што чакаюць праваабаронцы ад гэтых выбараў — у нашым матэрыяле.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 15 чэрвеня быў затрыманы каардынатар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Наваполацку Яўген Вільскі.
- Катэгорыя: Вясна
У сувязі з прад’яўленнем 12 чэрвеня 2020 года абвінавачвання па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства) затрыманаму 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Андрэю Новікаву мы, прадстаўнікі праваабрончай супольнасці Баларусі, яшчэ раз падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў раней прыняты заявах ад першага, дзевятага і адзінаццатага чэрвеня гэтага году, заяўляем аб прызнанні Андрэя Новікава палітвзянем, патрабуем ягонага недакладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.
- Катэгорыя: Вясна
На мінулым тыдні ў Вярхоўным Судзе Беларусі разглядалася грамадзянская справа па скарзе заснавальнікаў рэспубліканскага праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Дзея” на рашэнне Міністэрства юстыцыі пра адмову ў рэгістрацыі арганізацыі. Суд у чарговы раз прызнаў законным рашэнне рэгіструючага органа і адхіліў скаргу.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак 15 чэрвеня ў Мінску і Наваполацку працягваюцца суды над удзельнікамі пікетаў па зборы подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты ў прэзідэнты. У судзе Фрунзенскага раёна суддзя Ала Бушава разглядае адміністрацыйную справу блогера Мікалая Маслоўскага. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 31 траўня, падчас збору подпісаў каля Камароўскага рынку.
- Катэгорыя: Вясна
Па дадзеных, якімі Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае па стане на 10 чэрвеня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня 90 чалавек атрымалі агулам 1093 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 102 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам каля 86000 рублёў. На грамадзян працягваюць складаць пратаколы і судзіць за выказванне свайго меркаванне ці нават проста за прысутнасць на мірных акцыях і пікетах па зборы подпісаў.
- Катэгорыя: Вясна
14 чэрвеня перастала выходзіць на сувязь актывістка Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Ева Сапрыгіна.