Па дадзеных, якімі Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае па стане на 10 чэрвеня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня 90 чалавек атрымалі агулам 1093 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 102 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам каля 86000 рублёў. На грамадзян працягваюць складаць пратаколы і судзіць за выказванне свайго меркаванне ці нават проста за прысутнасць на мірных акцыях і пікетах па зборы подпісаў.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" разважае аб працэдуры збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты і іх праверцы ў ЦВК. У кожнай выбарчай кампаніі, тым больш прэзідэнцкай, ёсць свая разыначка. Вось, напрыклад, збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў: іх наогул трэба ўсяго 100 тысяч і пару тысяч у запас, але ніяк не мільён ці два.

Аляксандр Буракоў каля будынку суда Журналіст і праваабаронца з Магілёва Аляксандр Буракоў звярнуўся ў пракуратуру з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі яго затрыманне і складалі на яго адміністрацыйныя пратаколы. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне «Часопіс пра правы чалавека» MSPRING.ONLINE.

Віталь Смоліч. Фота з сацыяльныз сетак. Суд Цэнтральнага раёна Гомеля на 10 чэрвеня прызначыў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывіста Віталя Смоліча.

Уладзімір Цыгановіч Увечары дзявятага чэрвеня быў затрыманы youtube-блогер Уладзімір Цыгановіч (MozgON). Па інфармацыі ад знаёмай затрыманага блогера, яго адправілі адбываць 15 сутак арышту, якія яму завочна прысудзілі яшчэ амаль тры месяцы таму.

Журналістка-фрылансер, сябра ГА "БАЖ" Ларыса Шчыракова з Гомеля звярнулася з заявай у пракуратуру. Яна хоча высветліць, на якой падставе і з якой нагоды супрацоўнікі міліцыі дэманстратыўна дзяжураць каля яе прыватнага дома.

Восьмага чэрвеня блогеру Сяргею Ціханоўскаму і яго паплечнікам прад'явілі абвінавачванні за інцыдэнт, які адбыўся ў Гродне на выбарчым пікеце 29 траўня. Затрыманых пакінулі за кратамі. 9 траўня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала васьмярых абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса палітычнымі зняволенымі. Праваабаронцы "Вясны" заклікаюць падтрымаць зняволеных і праявіць салідарнасць. Як і якімі спосабамі гэта можна зрабіць — чытайце ў нашым матэрыяле.  Самае простае і адначасова важнае дзеянне для зняволеных, якое можа зрабіць кожны з нас, — напісаць ліст. Лісты ў такіх сітуацыях асабліва важныя. У месцах пазбаўлення волі, як правіла, на палітвязняў ідзе маральны ціск, што яны нібыта былі не правы і на волі пра іх усе забыліся. Гэта можа прыгнятаць людзей. Лісты ў такой сітуацыі вельмі дапамагаюць. Па сутнасці, гэта адзіны спосаб данесці да іх, што мы падтрымліваем іх, і верым у тое, што яны рабілі і робяць. Але не забывайце, што ўсе лісты і паштоўкі чытае цэнзар.

Праваабаронца з Бахрэйну Набіл Раджаб вызвалены з турмы. Пра гэта паведамляецца ў твітары Міжнародный федэрацыі за правы чалавека (FIDH). 

Сяргей Ціханоўскі ў Гродне Супольная заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і сямі ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Андрэй Новікаў у судзе. Фота Радыё Рацыя Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", увечары 9 чэрвеня супрацоўнікі Пастаўскага РАУС праводзяць вобшук у доме арыштаванага Андрэя Новікава, які дапамагаў 1 чэрвеня ў Глыбокім арганізаваць пікет па зборы подпісаў за патэнцыйную кандыдатку на пасаду прэзідэнта Святлану Ціханоўскую.