Фота: TUT.BY У пятніцу, 12 чэрвеня, стала вядома пра факты пераследу членаў ініцыятыўнай групы вылучэнца ў кандыдаты ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Так, TUT.BY паведамляе пра затрыманне ў Магілёве каардынатара ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка па Магілёўскай вобласці Уладзіміра Дударава.

Анастасія Емяльянава з сынам Мікітай Маці палітзняволенага Мікіты Емяльянава паведаміла праваабаронцам “Вясны”, што працяглы час на яе сям’ю аказваецца ціск з боку праваахоўных органаў. 

Восьмага чэрвеня блогеру Сяргею Ціханоўскаму і яго паплечнікам прад'явілі абвінавачванні за інцыдэнт, які адбыўся ў Гродне на выбарчым пікеце 29 траўня. Затрыманых пакінулі за кратамі. 9 траўня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала семярых абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса палітычнымі зняволенымі. Праваабаронцы "Вясны" заклікаюць падтрымаць палітзняволеных і праявіць салідарнасць. Як і якімі спосабамі гэта можна зрабіць — чытайце ў нашым матэрыяле.  Самае простае і адначасова важнае дзеянне для зняволеных, якое можа зрабіць кожны з нас, — напісаць ліст. Лісты ў такіх сітуацыях асабліва важныя. У месцах пазбаўлення волі, як правіла, на палітвязняў ідзе маральны ціск, што яны нібыта былі не правы і на волі пра іх усе забыліся. Гэта можа прыгнятаць людзей. Лісты ў такой сітуацыі вельмі дапамагаюць. Па сутнасці, гэта адзіны спосаб данесці да іх, што мы падтрымліваем іх, і верым у тое, што яны рабілі і робяць. Але не забывайце, што ўсе лісты і паштоўкі чытае цэнзар.

Фота: TUT.BY У пятніцу, 12 чэрвеня, стала вядома пра факты пераследу членаў ініцыятыўнай групы вылучэнца ў кандыдаты ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Так, TUT.BY паведамляе пра затрыманне ў Магілёве каардынатара ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка па Магілёўскай вобласці Уладзіміра Дударава.

Ганна Севярынец. Фота: Радыё Свабода. Ганна Севярынец працуе ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Кажа, што дачыненьні з кіраўніцтвам заўсёды былі добрыя.

“Ціхары” — гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія прыходзяць на масавыя мерапрыемствы ў цывільным адзенні. У кіруючых прынцыпах па свабодзе мірных сходаў БДІПЧ  АБСЕ наўпрост сказана, што неабходна, каб супрацоўнікаў паліцыі/міліцыі было лёгка адрозніць. Але тым не менш беларускія міліцыянты апранаюцца як звычайныя грамадзяне, каб зліцца з натоўпам і быць незаўважнымі.

Тэрміновая заява праваабарончай супольнасці Беларусі Мінск, 11 чэрвеня 2020 г.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны. У сферы ўвагі праваабаронцаў – становішча людзей у месцах пазбаўлення волі, установах для людзей з інваліднасцю, дамах-інтэрнатах для пажылых, бездапаможных і бяздомных. 

На валанцёрку ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай са Светлагорску Юлію, якая працуе ў мясцовай школе №10 бібліятэкаркай, аказвае ціск дырэктарка школы. Усё пачалося пасля таго, як Юлія стаяла на пікеце па зборы подпісаў за Ціханоўскую і фатаграфавалася с тапкам – новым сімвалам пратэстаў ад каманды “Краіны для жыцця”. У нядзелю 31 траўня ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай развярнула пікет па зборы подпісаў ля ГЦ “Бярозкі” ў Светлагорску. Каля пікета стаялі развароты з надпісам “Страна для жизни” і два вялікія карычневыя тапкі. На гэтым пікеце і валанцёрыла Юлія.

У беларускай электаральнай кампаніі зараз ідзе этап збору подпісаў. Дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, паводле прадстаўнікоў ягонай ініцыятыўнай групы, сабраў ужо больш за мільён подпісаў. Прэтэндэнты ў кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка – ужо амаль тры сотні тысяч, Валерый Цапкала – каля 120 тысяч подпісаў. Іншыя – менш. Асаблівасцю этапу збору подпісаў з’яўляецца тое, што падчас яго законам забаронена агітацыя за якога-небудзь вылучэнца.