Ілюстрацыйнае фота Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі з заявай па факце размяшчэння на сайце газеты "Родныя вытокі" артыкула з прыкметамі распаўсюджвання экстрэмізму.

Аляксандр Баразенка. Фота Белсат Журналісты «Белсату» Аляксандр Баразенка і Галіна Абакунчык затрыманыя пасля жывога эфіру ў Салігорску. Пра гэта паведамляецца на сайце незалежнага тэлеканала. 

Рахунак вылучэнца Віктара Бабарыкі, на якім знаходзіцца сфарміраваны выбарчы фонд, заблакаваны — арыштаваныя расходныя аперацыі па рахунку. Пра гэта яго штабу стала вядома 17 чэрвеня, піша TUT.BY. Віктар Бабарыка. Фота:

Скрыншот абвесткі з сайта shklov.mogilev-region.by Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Магілёва Барыс Бухель заўважыў, што на пачатку чэрвеня на сайтах абл-, гар- і райвыканкамаў Магілёўскай вобласці ў рубрыцы “Выбары-2020” змешчаная інфармацыя пад аднолькавай назвай “Грамадская прыёмная арганізацыі РГА "Белая Русь" вядзе працу ў рэжыме перадвыбарчага штабу” з пазнакай месца і часу прыёма грамадзянаў.

Адна з найстарэйшых некамерцыйных экалагічных арганізацый у Беларусі "Экадом" запусціла петыцыю з патрабаваннем адкласці фізічны запуск АЭС. Поўны яе тэкст знаходзіцца на сайце petitions.by.

Камера ў РУУС. Ілюстрацыйнае фота з сайта mvd.gov.by Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска ўстанавіла шэраг парушэнняў пры ўтрыманні затрыманага Ягора М. у камеры раённага РУУС.

У Гродне праходзіць судовае пасяджэнне ў дачыненні да Сяргея Калмыкова, які яшчэ 29 траўня  быў затрыманы разам з Сяргеем Ціханоўскім і 10 дзён правёў за кратамі па ўзбуджанай крымінальнай справе (зараз ён у статусе сведкі). Тады на Сяргея Калмкова склалі два пратаколы – па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Гэтыя пратаколы і разглядаюцца сёння ў судзе Ленінскага раёна горада Гродна. Судовае пасяджэнне манітораць праваабронцы “Вясны” Уладзімір Хільмановіч і Андрэй Коця.

Беларускія ўлады адрэагавалі на індывідуальнае паведамленне вакаліста мінскай музычнай групы Дзмітрыя ў Камітэт па правах чалавека ААН, зарэгістраванага пад нумарам 3735/2020. Музыка паскардзіўся ў ААН на ўмяшальніцтва беларускіх уладаў у свабоду творчага выказвання меркавання. Нагадаем, музыка Дзмітрый чатыры гады з'яўляўся вакалістам мінскай музычнай групы, якая рэгулярна выступала ў розных гарадах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі і Германіі. Гэтай групай зацікавіўся ГУБАЗіК МУС. Прычынамі такой павышанай цікавасці сталі пяць песень гэтай групы, якія, на думку ўладаў, нібыта ўтрымлівалі заклікі да звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам. У адносінах да вакаліста гэтай музычнай групы супрацоўнікі ГУБАЗіК выпрабавалі шэраг метадаў ціску на чалавека: вярбоўка, пагроза ЛПП і пазбаўленнем волі па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса. У выніку Дзмітрыю вынеслі афіцыйнае папярэджанне "аб недапушчальнасці здзяйснення дзеянняў, якія могуць ўгледжваць прыкметы экстрэмізму". У папярэджанні ГУБАЗіКа і іншых дакументах не было адзначана, якія менавіта фразы ў тэксце песен расцэньваюцца імі як праява экстрэмізму.

Уладзімір Навумік разам з дачкой. Фота Hrodna.life У Гародні раніцай 17 чэрвеня да Віталіі Навумік – жонкі затрыманага фігуранта “справы Ціханоўскага” Уладзіміра Навуміка, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1, прыйшлі з праверкай загадчыца, выхавальнік і псіхолаг дзіцячага садка, у які ходзіць іх пяцігадовая дачка.