- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" аналізуе парушэнне асноўных правоў і свабодаў, а таксама непаслядоўнасць працэсуальных дзеянняў у справе Сяргея Ціханоўскага.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Светлагорскага раёна разгледзеў 17 чэрвеня адміністрацыйную справу заведзеную на праваабаронку “Вясны” і назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алену Маслюкову.
- Катэгорыя: Вясна
Зараз, калі Беларусь уступае ў кампанію па выбарах прэзідэнта, асабліва важна, каб асноўныя правы і свабоды былі цалкам выкананыя. Вельмі важна, каб улады Беларусі забяспечылі ўмовы, у якіх было б магчыма канструктыўнае і канкурэнтнае палітычнае суперніцтва. Такое меркаванне ў каментары TUT.BY выказаў пасол Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзірк Шубель. "У гэтых абставінах мы занепакоеныя нядаўнімі дзеяннямі, распачатым супраць Віктара Бабарыка, і заклікаем да поўнага захавання законнасці і празрыстага расследавання. Спадзяюся таксама, што праваахоўныя органы расследуюць ананімныя тэлефонныя пагрозы, якія паступілі ў адрас патэнцыйнага кандыдата, Святланы Ціханоўскай, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці", — сказаў Шубель.
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёрская служба "Вясны" сёння, 17 чэрвеня, запрашае на сумесны анлайн-прагляд і абмеркаванне ў Zoom дакументальнага фільма "Вясны" пра экалагічную сітуацыю ў Беларусі "Светлагорская пляма". Каб далучыцца да сустрэчы, трэба зарэгістравацца.
- Катэгорыя: Вясна
За апошнія дні з'явілася вялікая колькасць паведамленняў актывістаў, якія адбывалі адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна, аб сур'ёзных парушэннях, фізічным і псіхалагічным уздзеянні. TUT.BY паразмаўляў з некаторымі з тых, хто ўжо вызваліўся, пра ўмовы ўтрымання, а таксама даведаўся меркаванне праваабаронцаў і МУС. Лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, затрыманы 31 траўня і да 15 чэрвеня які адбывае адміністрацыйны арышт, распавёў TUT.BY аб сваіх умовах утрымання ў ЦІП на Акрэсціна.
- Катэгорыя: Вясна
Блогера Уладзіміра Няронскага, які вёў YouTube-канал «Слуцк для жизни», трымалі пад адміністрацыйным арыштам 40 дзён, а пасля змясцілі ў мінскі следчы ізалятар № 1 на вул. Валадарскага. Як стала вядома "Радыё Свабоды", яго вінавацяць у парушэньні трох артыкулаў крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуліся да Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека і шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў ААН з просьбай прыняць усе адпаведныя меры для аказання садзейнічання ў паляпшэнні бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама ў правядзенні сумленных і справядлівых выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
Разгляд адміністрацыйнай справы прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і вядомага блогера Аляксандра Кабанава пачаўся 16 чэрвеня ў судзе Брэсцкага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
У Гродне падчас чарговага пікету на Савецкай плошчы па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў да назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Рамана Юргеля звярнуўся мужчына, які распавёў пра парушэнне выбарчага заканадаўства. Ён назваўся Сяргеем Нікіціным і паведаміў, што працуе вахтавым метадам на Астравецкай АЭС зваршчыкам. Па яго словах, на БелАЭС у працоўны час работнікам прапаноўвалі падпісвацца за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі. Упадпісных лістах загадзя былі надрукаваныя на кампутары прозвішчы патэнцыйных падпісантаў - работнікаў АЭС - і іх пашпартныя дадзеныя (прычым часам старыя, неактуальныя). Пры гэтым графа, дзе мусяць быць указаны дадзеныя сябра ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы, заставалася пустой.
- Катэгорыя: Вясна
Па звестках праваабаронцаў “Вясны”, на Сяргея Ціханоўскага заведзена яшчэ адна крымінальная справа – па артыкуле 191 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.