ЦІП на Акрэсціна. Фота: nn.by З 10 чэрвеня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і ІЧУ ў Мінску перасталі прымаць перадачы для адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных. Нібыта забарона ўведзеная часова і звязаная з "неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай".

Святлана Нарскіна. Фота "Гомельскай Вясны" У РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля 19 чэрвень выклікалі як мінімум 6 чалавек для дачы тлумачэнняў «па наяўных матэрыялах праверкі».

Як распавядае назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Эдуард Баланчук, 17 чэрвеня ў Маладзечне адбыўся масавы збор подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў. Назіральнік адзначае, што такая актыўнасць раней у горадзе не была заўважана. У Маладзечна таксама прыязджаў на сустрэчу вылучэнец Валерый Цэпкала, на якой прысутнічала каля 100 чалавек адначасова.

Вылучэнец у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка і кіраўнік ягонага штаба Эдуард Бабарыка раніцай 18 чэрвеня перасталі выходзіць на сувязь, паведамілі ў штабе Бабарыка, піша TUT.BY. Штаб паведаміў, што каманда сабрала 425 тысяч подпісаў. Раніцай Віктар Бабарыка з сынам Эдуардам паехалі здаваць чарговую частку подпісаў і перасталі выходзіць на сувязь.

Выступ Паўла Севярынца на пікеце 31 траўня ў Віцебску У 10 гадзін раніцы 18 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска адбыўся суд над Людмілай Валадкевіч.

У судзе Фрунзенскага раёна ў 11.00 распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па артыкуле 23.34 у дачыненні да Паўла Севярынца. Судовае пасяджэнне вядзе суддзя А. Млячко. Праходзіць яно праз Skype-канферэнцыю. На пачатку пасяджэння Павел паказаў сваю руку, на якой былі заўважны парэзы.

Вылучэнец у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка і кіраўнік ягонага штаба Эдуард Бабарыка раніцай 18 чэрвеня перасталі выходзіць на сувязь, паведамілі ў штабе Бабарыка, піша TUT.BY. Штаб паведаміў, што каманда сабрала 425 тысяч подпісаў. Раніцай Віктар Бабарыка з сынам Эдуардам паехалі здаваць чарговую частку подпісаў і перасталі выходзіць на сувязь.

Яўген Меркіс. Фота: БелСАТ. У судзе Ленінскага раёна Гародні 18 чэрвеня пройдзе адміністрацыйны працэс супраць журналіста Белсату Зміцера Міцкевіча і аператара Сяргея Кавалёва, у Гомелі - супраць Яўгена Меркіса

Мітынг “Гадзіна смутку і маўчання” ў Мінску 26 красавіка 1989 года. Фота Уладзіміра Сапагова. Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі  прэзентуе відэа-выставу фатографа Уладзіміра Сапагова, прысвечаную мітынгу “Гадзіна смутку і маўчання”, які адбыўся ў Мінску 26 красавіка 1989 года.

Каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Мінскай вобласці Віталя Кандраценку выклікаюць 19 чэрвеня ў ДАІ Горацкага раёна нібы для складання адміністрацыйнага пратаколу па артыкулу 24.4 КаАП (Загадзя ілжывыя тлумачэнне або заява). Нагадаем, згодна з заканадаўствам подпісы ў тэрытарыяльныя камісіі павінны здаваць каардынатары або сам патэнцыйны кандыдат не пазней 19 чэрвеня.