20 чэрвеня людзі стыхійна выходзяць на вуліцы горада. Ёсць затрыманні.

Блогер youtube-канала “Народный репортер” Сяргей Пятрухін з Брэста ўтрымліваецца ў Кобрынскім ІЧУ. Пра гэта стала вядома толькі сёння, 20 чэрвеня. Пятрухіна затрымалі яшчэ 16 чэрвеня і адразу даставілі ва УУС паселішча Дружны, што ў Пухавіцкім раёне. Але калі яму хацелі туды перадаць перадачу, то супрацоўнікі УУС паселішча Дружнага паведамілі, што той пераведзены у ЦІП Мінска, на вул. Акрэсціна. Але там таксама ніякай інфармацыі не давалі, таму да 20 чэрвеня было невядома, дзе менавіта знаходзіцца Сяргей Пятрухін.

Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org Праваабаронца “Вясны” са Светлагорска Алена Маслюкова паведаміла сёння у 18 гадзін, што яе забралі ў мясцовы РАУС. Абставіны высвятляюцца.

У панядзелак, 22 чэрвеня, чакаецца суд над сябрам ПЦ “Вясна” і журналістам bobr.by з Бабруйску Сяржуком Лацінскім. Сяржука Лацінскага затрымалі ў Бабруйску 19 чэрвеня падчас “ланцуга салідарнасці”.  Пра гэта ён паспеў паведаміць “Вясне” у 20.16. Пры сабе Сяржук меў пасведчанне журналіста bobr.by (бабруйскі інтэрнэт-партал). Разам затрымалі і яго жонку Алесю Лацінскую, таксама журналістку bobr.by. Прыкладна апоўначы яе вызвалілі.

Сяргей Ціханоўскі. Фота: Уладзь Грыдзін Блогер youtube-канала “Страна для жизни” Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня. Пра гэта праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла яго жонка, вылучэнка ў кандыдаты ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская, калі сёння (20 чэрвеня) спрабавала яму перадаць перадачу.

Як паведамляе TUT.BY, амбасады Вялікабрытаніі і ЗША пасля масавых затрыманняў удзельнікаў акцый у Беларусі 19 чэрвеня заклікалі ўлады краіны паважаць правы на свабоду слова і сходаў. "Сённяшнія масавыя затрыманні журналістаў і мірных дэманстрантаў па ўсёй Беларусі непрымальныя. Вялікабрытанія заклікае ўрад Беларусі паважаць права на свабоду слова і сходаў, а таксама вызваліць усіх адвольна затрыманых", — заявілі ў амбасадзе Вялікабрытаніі.

Фота Надзеі Бужан, "Наша Ніва" Апошні дзень збору подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты скончыўся стыхійнымі акцыямі па ўсёй краіне. Людзі выбудооўваліся ў "жывыя ланцугі" ўздоўж уліц і праспектаў у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі. Падчас акцый у розных гарадах краіны адбыліся затрыманні. "Вясна" складае спіс затрыманых.

19 чэрвеня – апошні дзень сбору подпісаў за вылучэнне ў кадыдаты на пасаду прэзідэнта. Некаторыя прэтэндэнты ў кандыдаты заклікалі людзей прыйсці ў 18.00 да выбарчых пікетаў і пакінуць свой подпіс за іх вылучэнне. У 17.45 людзі паведамляюць, што ў цэнтры Мінска праблемы з мабільным інтэрнэтам. Таксама туды зганяецца спецтэхніка, і перакрываюцца паркоўкі.