Святлана Нарскіна. Фота "Гомельскай Вясны" У РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля 19 чэрвень выклікалі як мінімум 6 чалавек для дачы тлумачэнняў «па наяўных матэрыялах праверкі».

Вядома, што выклікалі Леаніда Кудзінава, Святлану Нарскіну, Валерыя Смяяна, Андрэя Балахонава, Аляксея Жукава і яго жонку.

Праверка датычылася сустрэчы групы грамадзян у мінулую нядзелю. Прычым не той, якая праходзіла каля ўнівермага падчас збору подпісаў, а іншай сустрэчы, пра якую мала каму было вядома. На ёй людзі проста сабраліся разам і абменьваліся актуальнай інфармацыяй.

Вядома таксама, што на Святлану Нарскіну быў складзены пратакол паводле ч.1 арт. 23. 34 КаАП за распаўсюд улётак з надпісам "Прыходзь на мірныя сустрэчы", на якіх не было пазначана ні часу, ні месца гэтых сустрэч.

Варта адзначыць, што Леанід Кудзінаў, Святлана Нарскіна, Валерый Смяян былі аштрафаваныя за ўдзел у акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім, якая прайшла ў Гомелі 7 траўня.

Крыніца: Гомельская міліцыя ўбачыла ў сустрэчы аднадумцаў парушэнне закона