Як распавядае назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Эдуард Баланчук, 17 чэрвеня ў Маладзечне адбыўся масавы збор подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў. Назіральнік адзначае, што такая актыўнасць раней у горадзе не была заўважана. У Маладзечна таксама прыязджаў на сустрэчу вылучэнец Валерый Цэпкала, на якой прысутнічала каля 100 чалавек адначасова.
"Адметна тут тое, што пікеты за альтэрнатыўных кандыдатаў праходзілі амаль што па ўсім горадзе. Так, каля мясцовага кінатэатра "Радзіма" збіралі подпісы адразу за чатырох прэтэндэнтаў: Валерыя Цэпкалу, Віктара Бабарыку, Святлану Ціханоўскую і Мікалая Казлова", – распавёў назіральнік.
"Сустрэча з Валерыем Цэпкалай праходзіла спакойна, без правакацый, на пазітыве. "Ціхароў" не было заўважана, был толькі адзін міліцыянт у цывільным адзенні, мой знаёмы. На пытанне, ці па службе ён прыстунічае на пікеце, адказаў, што проста цікавацца", – кажа Эдуард Баланчук.
Каля пікета Святланы Ціханоўскай луналі сцягі партый БНФ і АГП.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Збор подпісаў у Маладзечне сканчваецца з размахам Фота