- Катэгорыя: Вясна
Затрыманыя ў пятніцу і вызваленыя да раніцы суботы грамадзяне звярнуліся са шматлікімі скаргамі на супрацоўнікаў міліцыі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна". Грамадзяне, акрамя адвольнасці затрымання, жорсткасці міліцыянтаў і бесчалавечных умоў транспарціроўкі, скардзяцца на прымус іх да прызнання сваёй віны. Многія распавядаюць, што супрацоўнікі міліцыі ставілі перад імі ультыматум: альбо прызнанне віны і чалавека адпусцяць дадому або паедзе на суткі. Што гэта азначае, наколькі гэта законна і што рабіць чалавеку ў такой сітуацыі – распавёў юрыст "Вясны" Аляксей Лойка. Згодна з ч. 2 артыкула 6.3 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях да крыніц доказаў адносяцца тлумачэнні асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, рэчавы доказ, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, пратакол працэсуальнага дзеяння, дакумент і іншы носьбіт інфармацыі, атрыманыя ў парадку, устаноўленым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Высновы
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст "Народнай Грамады" Аляксандр Грачышнікаў зараз адбывае адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў Мінска даўжынёй у 30 сутак. Яго сітуацыя ўскладняецца і асабістымі прычынамі: бацька Грэчышнікава памёр, а сваякі не могуць дамагчыся таго, каб Аляксандра адпусцілі на пахаванне. Восьмага чэрвеня Аляксандра Грачышнікава асудзілі на 15 сутак за знаходжанне на мінскім пікеце па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў, які праходзіў днём раней. Суд Заводскага раёна палічыў гэта ўдзелам у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП). Тэрмін гэтага арышту павінен падысці да канца 22 чэрвеня прыкладна ў 16.00, аднак пакуль няма ўпэўненасці ў тым, што Аляксандр дакладна выйдзе — бо яму быў прысуджаны яшчэ адзін арышт (і як паказвае практыка, актывістаў, якія маюць некалькі арыштаў, часта пакідаюць адбываць іх усе агулам). Так, над Грачышнікавым, падчас яго знаходжання ў ЦІП, правялі 16 чэрвеня яшчэ адзін суд, дзе разглядалася адразу два пратаколы — за ўдзел у пікетах па зборы подпісаў 21 і 24 траўня. Хоць Грэчышнікаў віны не прызнаў і сцвярджаў, што знаходзіўся на пікеце ў якасці журналіста і не выкрыкваў ніякіх лозунгаў, суддзя Капцэвіч асудзіла яго яшчэ на 15 сутак. Судовае пасяджэнне адбывалася дыстанцыйна, праз Skype-канферэнцыю.
- Катэгорыя: Вясна
Каля 18.30 вечара 21 чэрвеня на выхадзе з дома была затрыманая назіральніца кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары" у Віцебску Ірына Траццякова. Яе даставілі ў Чыгуначны РАУС, дзе ўручылі ўжо складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Паводле версіі міліцыі, Ірына Траццякова прыняла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, што адбылося 19 чэрвеня ў Віцебску каля ўвахода ў тарговы цэнтр "Марк-Сіці", дзе нібыта хлопала ў далоні.
- Катэгорыя: Вясна
Каля 18.30 вечара 21 чэрвеня на выхадзе з дома была затрыманая назіральніца кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары" у Віцебску Ірына Траццякова. Яе даставілі ў Чыгуначны РАУС, дзе ўручылі ўжо складзены пратакол. Паводле версіі міліцыі, Ірына Траццякова прыняла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, што адбылося 19 чэрвеня ў Віцебску каля ўвахода ў тарговы цэнтр "Марк-Сіці", дзе нібыта хлопала ў далоні.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхар Віцебска Аляксандр Вайтоў 21 чэрвеня выйшаў на цэнтральную плошчу абласнога цэнтра на акцыю, вядомую як "кармаленне галубоў". Праз хуткі час яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў аддзяленне.
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 19 чэрвеня, суд Віцебскага раёну на падставе ч.1 арт 17 КаАП (дробнае хуліганства) пакараў віцебчука Аляксандра Дуброўскіх адміністрацыйным арыштам на 10 сутак. Мужчына прызнаны вінаватым у тым, што з хуліганскіх намераў сарваў дзяржаўны сцяг на пароме ў пасёлку Сураж Віцебскага раёну.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманаму прэтэндэнту ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта і экс-старшыні праўлення Белгазпрамбанка Віктару Бабарыку, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 20 чэрвеня прад'явілі абвінавачванне. Пра гэта паведаміў interfax.by адзін з яго адвакатаў Дзмітрый Лаеўскі. У гэты ж дзень каманда Віктара Бабарыка падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю яго кандыдатам у прэзідэнты.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца “Вясны” Аляксей Лойка тэрмінова звярнуўся ў Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў наконт перавышэння супрацоўнікамі Ганцэвічскага РАУС сваіх службовых паўнамоцтваў. Учора, 20 чэрвеня, у 20.40 каля адзялення паштовай сувязі ў Ганцэвічах на вул. Кастрычніцкай, 6 была затрымана мясцовая жыхарка Алла Калесніковіч. Жанчына мае непаўнагадовае дзіця 2004 года нараджэння.
- Катэгорыя: Вясна
20 чэрвеня ў горадзе Ганцавічы, што ў Брэсцкай вобласці, каля цэнтральнай плошчы прайшоў невялікі ланцуг салідарнасці. Стрым з месца падзеяў вялі журналісты мясцовага незалежнага выдання “Ганцавіцкі час” Сяргей Багроў і Аляксандр Пазняк. Неўзабаве прыехалі міліцыянты і затрымалі каля дзесяці удзельнікаў, а затым і саміх журналістаў. Як распавёў "Вясне" галоўны рэдактар "Ганцавіцкага часу" Пётр Гузаеўскі, журналісты дагэтуль застаюцца ў мясцовым РАУС, хоць прайшло больш за тры гадзіны. Ён пабачыў у РАУСе Аляксандра Пазняка, якога ячшэ не дапыталі пасля трох гадзін з моманту затрымання.