Вылучэнец у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка і кіраўнік ягонага штаба Эдуард Бабарыка раніцай 18 чэрвеня перасталі выходзіць на сувязь, паведамілі ў штабе Бабарыка, піша TUT.BY. Штаб паведаміў, што каманда сабрала 425 тысяч подпісаў. Раніцай Віктар Бабарыка з сынам Эдуардам паехалі здаваць чарговую частку подпісаў і перасталі выходзіць на сувязь.
"Але, на жаль, нам з усіх сіл перашкаджаюць усталяваць наш рэкорд. Сёння раніцай Эдуард і Віктар паехалі здаваць чарговую частку подпісаў сабраных вамі. Цяпер яны не выходзяць на сувязь, тэлефоны не даступныя. ДФР дзверы не адчыняе, каментароў не дае", - паведамілі ў штабе Бабарыка.
Напярэдадні стала вядома, што рахунак Віктара Бабарыка, на якім знаходзіцца сфарміраваны выбарчы фонд, заблакаваны — арыштаваныя расходныя аперацыі па рахунку.
У штабе таксама заявілі, што ў пятніцу, 19 чэрвеня, у 19.00 у час стрыму зробяць важную заяву з нагоды далейшых дзеянняў.
"Незалежна ад таго, ці будуць Віктар і Эдуард з намі", — адзначылі ў штабе.
Атрымаць каментар у ДФР КДК пакуль не ўдалося: афіцыйны прадстаўнік ведамства адключыў тэлефон.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард паехалі здаваць частку подпісаў і перасталі выходзіць на сувязь