Каля 11 гадзін раніцы ў дом да Анжалікі Калатазішвілі без папярэджання наляцелі супрацоўнікі Слаўгарадскага РАУС. Жанчына перастала выходзіць на сувязь.

Фота: Reuters Члены Еўрапарламента выпусцілі заяву з нагоды сітуацыі ў Беларусі, дзе заклікалі дзейную ўладу прыслухацца да народа. Пра гэта піша TUT.BY.

Алесь Таболіч. Фота: Радыё свабода. Услед за лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алегам Гайдукевічам і Наталляй Кісель, пра намер зняць сваю кандыдатуру з перадвыбарчай гонкі заявіў і Алесь Таболіч.

Урсула фон дэр Ляен. Фота: Reuters Усіх затрыманых без дастатковых падстаў беларускіх палітычных актывістаў варта адпусціць на волю. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Ілюстрацыйнае фота У Мінску 19 чэрвеня праходзіць каля 20 судоў па адміністрацыйных справах па артыкуле 23.34 КаАП – за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. А фактычна судзяць тых, хто прыходзіў на акцыі падчас нядзельных збораў подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты каля Камароўскага рынку. 

Беларускія праваабарончыя арганізацыі цягам апошняга месяца неаднаразова выказваліся з нагоды пераследу актывістаў і ўдзельнікаў электаральнай кампаніі і парушэнняў правоў чалавека і патрабавалі спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі.

Да спартыўнага аглядальніка тэлеканалу «Белсат» Аляксандра Пуцілы прыйшлі сілавікі. Аб гэтым паведаміў яго сын Сцяпан Святлоў (блогер Nexta), піша TUT.BY.

У перадапошні дазволены дзень збору подпісаў, 18 чэрвеня, вылучэнцы ў кандыдаты сустаршыня партыі БХД Вольга Кавалькова, кіраўнік партыі АГП Мікалай Казлоў, кіраўнік Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч арганізавалі каля Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 18:00 правядзенне пікетаў па зборы подпісаў ці так называемы "Пікет салідарнасці". Вольга Кавалькова заявіла, што на пікеце можна "паставіць свой подпіс за дэмакратычных кандыдатаў і законным спосабам выказаць сваю салідарнаць з тымі, хто сёння знаходзіцца за кратамі, пад ціскам і рэпрэсіямі".