19.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск 26 верасня 2024 году суд Пінска і Пінскага раёну прызнаў палітзняволенага журналіста Яўгена Нікалаевіча вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу. Яму прызначылі паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Медыя-Палессе».

18.12.2024 Тэгі: грамадства, ціск, выбары-2025 У бацькоўскі чат адной з мінскіх школаў адміністрацыя даслала папярэджанне перад выбарамі*, якія хутка пройдуць у Беларусі.

18.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

18.12.2024 Тэгі: рэпрэсіі, свабода перамяшчэння, правы мігрантаў Міжнародны дзень мігранта адзначаецца сёння, 18 снежня, ва ўсім свеце. Гэты дзень быў запачаткаваны ў 1990 годзе Генеральнай асамблеяй ААН і найперш тычыўся эканамічных перасяленцаў. Дата была выбраная невыпадкова – у гэты дзень была прынятая Міжнародная канвенцыя аб абароне правоў усіх працоўных мігрантаў і членаў іх сем’яў. 

17.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

17.12.2024 Тэгі: чыноўнікі, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных, рэпрэсіі Еўразвяз 16 снежня прыняў 15-ы пакет санкцый у адносінах да рэжымаў Расеі і Беларусі і ўвёў новыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, суддзяў, а таксама службовых асоб СІЗА і калоній. Усяго пад санкцыі Еўразвязу патрапілі 26 фізічных асоб, сярод якіх прозвішчы адзінаццаці суддзяў, датычных да палітычна матываваных прысудаў і чацвера супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. “Вясна” прааналізавала падставы, па якіх гэтыя чыноўнікі і суддзі патрапілі у санкцыйныя спісы.

16.12.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-16 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, выбары-2025 Праўладныя СМІ паведамляюць, што ў Мінску затрымалі 36-гадовага мужчыну, які нібыта публічна абразіў Лукашэнку падчас збору подпісаў ягонай ініцыятыўнай групай.

16.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка, рэпрэсіі Праваабаронцы "Вясны" ў лістападзе фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу грамадзян паводле палітычных матываў. За мінулы месяц ахвярамі рэпрэсіяў у крымінальным парадку сталі не менш за 144 чалавекі, з якіх 35 жанчын і 109 мужчын. Яшчэ чатыры чалавекі былі асуджаныя ў межах працэдуры спецыяльнай вытворчасці.

16.12.2024 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека Асобы: Алег ГулакАлег Гулак. Фота: belhelcom.org Два гады як Беларускі Хельсінскі камітэт і ўвесь праваабарончы беларускі сектар панёс вялікую страту – ва ўзросце 55 гадоў пайшоў з жыцця старшыня БХК, грамадскі дзеяч і праваабаронца Алег Гулак, надзейны і блізкі сябра для многіх грамадскіх ініцыятыў і для вясноўцаў. Праваабаронца з вялікім практычным досведам Алег зрабіў важны ўнёсак для развіцця праваабарончага руху Беларусі, ініцыяваў грамадскія кампаніі на самым высокім узроўні па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Сёння сябры “Вясны” ўзгадваюць Алега Гулака, аддаючы даніну павагі калегу, настаўніку, сябру.