24.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Выява носіць ідюстрацыйны характар

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты "Беларускі аўтаполк", "Киберпартизаны BY";
  • Instagram старонка "franclesha", "egor55m", "venger1991", "bellarusnews", "autapolk", "belantalya", "bmasupolka", "bialorusini.wpolsce";
  • Facebook-старонкі "Lichtar_by", "Alina Koushyk", "Георгий Рой";
  • Старонкі ў "Х" "Будзьма беларусамi!", "Свабода ART";
  • Youtube-канал "Пра Вiцебск / Витебск Новости";
  • Сайт, сацсеткі і лагатып праекту "Grodno.іn | Новости и афиша Гродно";
  • Відэаролікі "Слово не воробей... зиганёшь и споймаешь", "viktorija_tarasevich_psy";
  • Старонкі ў TikTok "BFG", "denroy86", "ЦАРЬ", "viteblyanka", "БНР", "tsybulka_life", "Patriot Belarus", "pozirk_online", "Беларусь выборы 2020", "Народный Депутат", "Вольны змагар".

Крыніца: Абнаўленне спісу "экстрэмісцкіх матэрыялаў": хроніка пераследу 24 снежня