24.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, выбары-2025 Суд Ленінскага раёна Мінска 20 снежня 2024 года вынес прысуд 39-гадоваму Андрэю Куніцкаму, якога судзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса і асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Паводле версіі абвінавачвання, 15 лістапада 2024 года 39-гадовы мінчанін падышоў да сябраў ініцыятыўнай групы на вул. Маякоўскага, што займаліся зборам подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. У матэрыялах справы пазначана, што Куніцкі быў п'яны. Ён нібыта публічна выказаў негатыўны каментар пра Лукашэнку. Суд адзначыў, што дзеянні абвінавачанага насілі наўмысны характар, накіраваны на публічнае прыніжэнне гонару і годнасці Аляксандра Лукашэнкі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Мужчына "абразіў" Лукашэнку на зборы подпісаў: яго ўжо асудзілі