11.12.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, культура, рэпартаж У Варшаўскім Музеі вольнай Беларусі 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека адкрылася выстава "Пачуцці: Малюнкі палітвязняў Беларусі". На экспазіцыі прадставілі калекцыю малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення. Падчас адкрыцця выставы культурныя дзеячы і праваабаронцы прэзентавалі музычны альбом пра зняволенне і рэпрэсіі "Пазначаныя жоўтым". Рэпартаж "Вясны" з выставы. 

11.12.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Судовы працэс над палітзняволенай Ганнай Стражэвіч у закрытым рэжыме распачаўся 14 лістапада ў судзе Мінскага раёна. Суддзя Вікторыя Паляшчук напачатку снежня агучыла жанчыне прысуд — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф памерам 550 базавых велічыняў (22 000 рублёў). Ганну абвінавацілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

10.12.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, рэпартаж Лаўрэаты і прадстаўнікі пераможцаў Праваабарончай прэміі-2024 Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год. Прэмія, заснаваная ў 208 годзе “Праваабарончым альянсам”, чацверты раз уручаецца не ў Беларусі, аднак цікавасць да яе ўзрастае з кожным годам. Сёлета для кожнай з чатырох намінацый была прапанаваная самая вялікая колькасць асобаў і ініцыятыў.

10.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск Фота: СБ Праўладныя крыніцы паведамляюць, што сёння спевака Івана Вабішчэвіча (Дзядзю Ваню) асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

10.12.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, ціск, правы чалавека, рэпрэсіі Сёння па ўсім свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека. У гэты ж час у Беларусі не спыняюцца пастаянныя рэпрэсіі і парушэнні ўсіх правоў чалавека. Пад гэты канвеер трапляюць і тыя, хто абараняе людзей і каштоўнасці правоў чалавека. За кратамі застаюцца пяць праваабаронцаў "Вясны", не спыняюцца іншыя формы ціскаў на праваабарончы сектар: крыніцы арганізацый прызнаюцца "экстрэмісцкімі", на праваабаронцаў, якія працягваюць працу замяжой, таксама адбываецца ціск.

10.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Вольга Радзівонава Палітзняволеную журналістку Вольгу Радзівонаву асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

09.12.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма Афіцыйны тэлеграм-канал Аляксандр Лукашэнка 9 снежня паведаміў, што падпісаны чарговы Указ аб памілаванні палятвязняў. Паведамляецца, што на волю мусяць выйсці 11 жанчын і 18 мужчын. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.  

09.12.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-9 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.12.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Фігуранта "справы Ціханоўскага" Уладзіміра Кнігу ўтрымліваюць у няволі чатыры гады і чатыры месяцы, з іх больш за год і тры месяцы — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам. Летась палітвязню дадалі яшчэ адзін год зняволення па новай крымінальнай справе і перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Па інфармацыі "Вясны", там на Уладзіміра працягваюць аказваць ціск: яго змясцілі ў ПКТ і рэгулярна выпісваюць новыя парушэнні. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў.