- Катэгорыя: Вясна
13.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2024 Тэгі: скаргі, ААН, праваабаронцы Камітэт па правах чалавека ААН вынес станоўчае рашэнне паводле справаў адразу 18-ці заяўнікаў, што былі затрыманыя і абвінавачаныя паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Камітэт лічыць, што санкцыянаванне аўтараў за ўдзел у мірных пратэстах парушыла іх правы паводле артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Праваабарончы цэнтр "Вясна" пагаварыў з адной з заяўніц — Ірынай Грышчук — пра тое, навошта яна прайшла такі шлях.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск У судзе Шклоўскага раёна 11 снежня адбыўся суд над палітзняволеным журналістам і блогерам Ігарам Карнеем, якога ў сакавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў зняволення. Суддзя Аляксандр Тараканаў прызнаў Ігара вінватым паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыў яму яшчэ восем месяцаў зняволення, піша "Свабода". Вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змяшчала журналіста некалькі разоў у ПКТ. Цяпер яго асудзілі ў крымінальным парадку за "парушэнні", за якія ён ужо атрымаў спагнанні ад адміністрацыі.
- Катэгорыя: Вясна
12.12.2024 Тэгі: суды, рэпрэсіі Па стане на 12 снежня 2024 года "Вясне" вядома не меней за 6270 асуджаных паводле крымінальных "пратэсных" артыкулах. Суды па ўсёй Беларусі ўжо больш за чатыры гады канвеерам разглядаюць палітычныя справы. Імёны некаторых суддзяў, якія датычныя да рэпрэсій, вядомыя з 2020 года, а некаторыя — яшчэ раней. "Вясна" распавядае пра пяць самых рэпрэсіўных суддзяў Мінска, якія ўжо больш за чатыры гады вядуць крымінальныя палітычныя справы.
- Катэгорыя: Вясна
12.12.2024 Тэгі: суды, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк 12 снежня ў Брусэлі адбылося ўрачыстае адкрыццё арт-інсталяцыі "Нязломныя", прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам "Вясны" Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу, Марфе Рабковай і валанцёру Андрэю Чапюку. У яе адкрыцці ўзялі ўдзел кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска, праваабаронца "Вясны" Марына Кастылянчанка і лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. Мерапрыемства адбылося ў межах Дней Беларусі ў Брусэлі — серыі падзей, якія паказваюць салідарнасць Еўрапейскага саюза з народам Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
12.12.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-12 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
11.12.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, культура, рэпартаж У Варшаўскім Музеі вольнай Беларусі 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека адкрылася выстава "Пачуцці: Малюнкі палітвязняў Беларусі". На экспазіцыі прадставілі калекцыю малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення. Падчас адкрыцця выставы культурныя дзеячы і праваабаронцы прэзентавалі музычны альбом пра зняволенне і рэпрэсіі "Пазначаныя жоўтым". Рэпартаж "Вясны" з выставы.
- Катэгорыя: Вясна
11.12.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Судовы працэс над палітзняволенай Ганнай Стражэвіч у закрытым рэжыме распачаўся 14 лістапада ў судзе Мінскага раёна. Суддзя Вікторыя Паляшчук напачатку снежня агучыла жанчыне прысуд — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф памерам 550 базавых велічыняў (22 000 рублёў). Ганну абвінавацілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
- Катэгорыя: Вясна
10.12.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, рэпартаж Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год. Прэмія, заснаваная ў 208 годзе “Праваабарончым альянсам”, чацверты раз уручаецца не ў Беларусі, аднак цікавасць да яе ўзрастае з кожным годам. Сёлета для кожнай з чатырох намінацый была прапанаваная самая вялікая колькасць асобаў і ініцыятыў.
- Катэгорыя: Вясна
10.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.