30.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім абласным судзе 30 снежня асудзілі палітвязня Генрыха Акалатовіча паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Арэшка прызначыў Генрыху 11 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.   

henrykh-akalatovicz.jpg
Генрых Акалатовіч

Пробашч касцёла ў Валожыне не прызнаваў сябе вінаватым, паведаміў партал katolik.life.

Справу разглядалі з 25 лістапада ў закрытым рэжыме. 

Каталіцкаму святару 64 гады. Родам ён з вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна. Апошнім часам Генрых служыў у каталіцкім храме святога Язэпа ў Валожыне. Яго затрымалі 17 лістапада 2023 года.

Акалатовіч раней перанёс інфаркт і хварэў на анкалогію, таму незадоўга перад затрыманнем яму правялі аперацыю на страўніку. Святару трэба асаблівы дагляд і медыцынская дапамога. Але яго трымаюць у СІЗА КДБ, а стан здароўя невядомы.

Крыніца: Палітзняволенага ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі за "здраду дзяржаве"