30.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць У Мінскім гарадскім судзе 30 снежня завочна асудзілі стэндап-коміка Славу Камісаранку. Суддзя Анастасія Папко прызначыла яму шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго справу разглядалі на трох пасяджэннях.
Вячаслава абвінавацілі ў "паклёпе на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367 КК), "абразе Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "распальванні іншай сацыяльнвй варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Падставай для крымінальнай справы сталі яго стэндап-выступы з узгадванне Лукашэнкі і міліцыянтаў.
Камісаранка быў абвешчаны ў вышук у студзені 2022 і быў вымушаны з'хаць з Расіі, дзе жыў апошнія гады.
Крыніца: Стэндап-коміка Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі