- Катэгорыя: Вясна
23 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду - 23 снежня - раённыя суды Мінска працягваюць праводзіць пасяджэнні па адміністрацыйных справах у дачыненні да мірных дэманстрантаў.
- Катэгорыя: Вясна
Родныя і блізкія палітвязня Міколы Дзядка занепакоеныя пагрозамі, што паступаюць у яго адрас. Яны паведамляю, што з розных, не звязаных паміж сабой крыніцаў ім стала вядома, што жыццю і здароўю затрыманага пагражае небяспека. Пры гэтым зараз Мікола Дзядок знаходзіцца на каранціне – з 18 па 27 снежня, і адвакат не можа яго наведаць.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна 23 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе пра "скрадзенай рацыі" на акцыі пратэсту. Абвінавачаны Дзмітрый Шчурко быў прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 205 (Крадзеж) і атрымаў два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняя хімія").
- Катэгорыя: Вясна
23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Аляксандру Бабічу і Міхаілу Шабалюку, абвінавачаным паводле артыкула 363 КК РБ (супраціў супрацоўнікам міліцыі) за падзеі жніўня 2020. Дзяржабвінаваўца папрасіла пакаранне для Бабіча ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Для Шабалюка Міхаіла - на тэрмін у 3 гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. І менавіта такі прысуд вынес суддзя Яўген Брэган. "Берасцейская Вясна" распавядае падрабязнасці судовага разбіральніцтва. У крымінальнай справе двое пацярпелых, абодва выступалі са змененымі галасамі з пакоя апытання сведак (слухачы на пасяджэнні іх не бачылі). Гэта супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія прадставіліся як Кандрацьеў Сяргей Фаміч і Русілаў Валерый Маратавіч. Судовыя пасяджэнні праходзілі 21 і 22 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Патрабуем дэкрыміналізацыі дыфамацыі, спынення пераследу і вызвалення ўсіх палітвязняў, асуджаных за паклёп ці абразу службовых асобаў, дзяржаўных чыноўнікаў і прэзідэнта, а таксама знявагу дзяржаўных сімвалаў Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
- Катэгорыя: Вясна
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты нямецкага парламента. Франк Хайнрых (ХДС), Канстанцін фон Нотц (Альянс90/Зялёныя), Анэт Відман-Маўз (ХДС), Дзітрых Монштадт (ХДС), Рудольф Хенке (ХДС), Нільс Шмід (SPD), Карл-Юліус Кроненберг (FDP) і Лукас Кёлер (FDP) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Вячаслава Шэлямета, Яна Салановіча, Яны Арабейка, Артура Халімончыка, Сяргея Капанца, Эдуарда Пальчыса, Дзмітрыя Кубарава і Максіма Бабіча.
- Катэгорыя: Вясна
21 снежня суддзя Фрунзенскага суда Вікторыя Крэпская пакарала 25-цю суткамі Людмілу Паўлоўскую. У жанчыны — эпілепсія, чарговы прыступ здарыўся пры затрыманні, але на гэта ніхто не звярнуў увагі.
- Катэгорыя: Вясна
19 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Па Беларусі сёння днём прайшлі шматлікія акцыі пратэсту, але затрыманняў на іх зафіксавана не было.
- Катэгорыя: Вясна
Палітычны зняволены Кірыл Паўлавец, які абвінавачваецца па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за «Марш вызвалення палітвязняў», захварэў у жодзінскай турме на каранавірус, праз гэта яго змясцілі ў шпіталь. З-за гэтага суд па яго справе перанеслі на студзень. Пра гэта “Вясне” паведаміла жонка Кірыла Таццяна. За кратамі палітвязень знаходзіцца ўжо трэці месяц. «Ён напісаў мне ліст 6 снежня і казаў што яму дрэнна. Там яму сказалі што ў яго ангіна. Потым яго бацька павёз перадачу і сказаў што ў яго ўжо камера іншая. 17 снежня ў яго заканчваўся тэрмін арышту і яго павінны былі перавесці ў Мінск на суд, але адвакат сказала, што ён на карантыне.