- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 30 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска працягнуўся разгляд справы ў дачыненні да Іллі Туркова, якого вінавацяць па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі каля ст. м. Плошча Перамогі 14 ліпеня.
- Катэгорыя: Вясна
23-24 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Менска прайшло асноўнае пасяджэнне па разглядзе скаргі абаронцы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі Аляксандра Пыльчанкі, ліцэнзію на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці якога Мінюст спыніў 16 кастрычніка. Суд адмовіўся задаволіць скаргу, пакінуўшы рашэнне Мінюста ў сіле.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Вілейскага раёна 29 снежня абвешчаны прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Сысуну, якога абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна 29 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 20-гадовага студэнта 4 курса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Віктара Акцістава па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу 10 жніўня. У той вечар студэнт хацеў адбіць ад затрымання незнаёмага хлопца каля гасцініцы "Юбілейная" — у выніку гэтага ён нанёс супрацоўніку АМАПу некалькі ўдараў. Пацярпелым па справе быў прызнаны супрацоўнік мінскага АМАПа, чые анкетныя дадзеныя былі змененыя ў судзе «у мэтах бяспекі». Ад дзеянняў студэнта АМАПавец атрымаў толькі лёгкія ранкі і драпіны на лбе, але маральныя пакуты ацаніў у 2000 рублёў, родныя студэнта пакрылі шкоду падчас судовага перапынку. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае старшы памочнік пракурора раёна А. Рамановіч. Студэнт знаходзіцца пад вартай з 21 верасня. Камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба накіраваў у суд пісьмовае хадайніцтва аб тым, каб у дачыненні да пацярпелага Цімафеева і сведкі Буйніцкага былі прынятыя меры бяспекі, якія забяспечваюць іх непазнавальнасць. Суддзя задаволіла заяўленае хадайніцтва. Пацярпелы, шыракаплечы і два метры ростам, з'явіўся ў зале ў самы апошні момант у кепцы з выявай дзяржаўнага флага і балаклаве.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Грэгар Гізі (Левыя), Габрыэла Хайнрых (SPD), Бэціна Штарк-Ватцынгер (FDP), Томаш Франкоўскі (PO), Фрэнк Юнге (SPD), Інгмар Юнг (CDU), Норберт Альтэнкамп (ХДС), Яханэс Фогель (FDP) і Сільвія Леман (SPD) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Яўгена Каханоўскага, Ягора Сугойдзя, Аляксандра Кісялёва, Марыі Каленік, Ігара Пражэннікава, Паўла Нядбайлы, Віктара Панцялеева, Уладзіміра Гароха і Дзмітрыя Ластоўскага.
- Катэгорыя: Вясна
У Жлобіне 28 снежня распачаўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Наваградскага раёна 29 снежня вынесены прысуд палітычным зняволеным Уладзіміру Гароху і Дзянісу Кірэшчанку. Суддзя Васіль Аляхновіч прызнаў іх вінаватымі (Уладзіміра Гароха — па ч.1 арт. 13, ч.1 арт. 293, ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу, Дзяніса Кірэшчанку — па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэксу) і прысудзіў:
- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю 27 снежня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзяць традыцыйныя акцыі пратэсту. Паведамляецца пра кропкавыя затрыманні ў розных раёнах Мінска, а таксама ў Брэсце, Светлагорску.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 29 снежня распачаў разгляд крымінальнай справы супраць 56-гадовай паштальёнкі Ларысы Танкашкур, якая перадала адміністратару тэлеграм-чату “Лебяжий 97%” асабістыя звесткі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія яна ўзяла з картатэкі падпісчыкаў выдання "На страже". Дзеянні жанчыны былі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 179 (незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую ці сямейную тайну іншай асобы, без яго згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пацярпелымі па справе прызнаныя 35 чалавек, сярод якіх — супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС, выкладчыкі Акадэміі МУС, намеснік начальніка ДАІ і нават ужо звольненыя міліцыянты. Ніхто не мае да абвінавачанай матэрыяльных прэтэнзій. Справу разглядае суддзя Таццяна Ліннік. "Вясна" распавядае пра акалічнасці гэтай справы. 56-гадовую жанчыну абвінавачваюць у тым, што 29 верасня яна перадала адміністратару тэлеграм-чата “Лебяжий 97%” прозвішчы і месцы пражывання 35 супрацоўнікаў ОУС, узяўшы гэтыя дадзеныя з картатэкі падпісчыкаў газеты “На страже”. Гэтыя дзеянні следчыя Цэнтральнага раёна кваліфікавалі як “незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую ці сямейную тайну іншай асобы, без яго згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых” з-за помсты супрацоўнікам міліцыі па матывах ідэалагічнай і палітычнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніі ў Беларусі.