Суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна 23 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе пра "скрадзенай рацыі" на акцыі пратэсту. Абвінавачаны Дзмітрый Шчурко быў прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 205 (Крадзеж) і атрымаў два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняя хімія").
Нагадаем, падчас нядзельнай акцыі ў Брэсце 20 верасня Дзмітрыя Шчурко паспрабавалі затрымаць трое чалавек без апазнавальных знакаў, у чорнай вопратцы і балаклавах. Мужчына пытаўся, якія падставы для затрымання і прасіў прадставіцца, на што атрымаў адказ: "Ляжаць, не рухацца!" з мацюкальнымі словамі. Людзі побач з Дзмітрыем сталі арганізоўвацца ў счэпку, завязалася бойка. Дзмітрыя "адбілі" пратэстоўцы, пасля чаго мужчына ўбачыў рацыю, якая ляжыць на зямлі. Ён яе падняў, "ні з якога падсумка не выхопліваў". Шчурко неаднаразова казаў на судзе, ён зрабіў гэта, каб далучыць дадзеную рацыю як рэчдок ў справе аб спробе яго выкрасці невядомымі.
Суд па справе аб "скрадзенай" міліцэйскай рацыі: пракурор запрасіў два гады "хіміі"
Справа “скрадзенай” у амапаўца рацыі: акалічнасці высвятляе суд
Крыніца: Брэст: Абвінавачаны ў крадзяжы рацыі ў амапаўца атрымаў два гады "хатняй хіміі"