Праваабаронца "Вясны" Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1 (Мінск, вуліца Валадарскага). Абвінавачваецца яна па частцы 3 артыкула 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) і чакае суда. Зараз стала вядома, што знаходжанне Марфы пад вартай падоўжанае да 17 студзеня 2021 года. Тым часам Марфу чакаюць яе муж Вадзім Жаромскі, валанцёры (Марфа каардынавала валанцёрскую службу "Вясны"), а таксама многія беларускі і беларусы. Чакаюць яе і каты — Марфа сама была валанцёркай у каціным прытулку, а праз краты вокнаў у СІЗА яна здолела разгледзець бяздомных катоў —  і нават паспрабавала дапамагчы ім.

Юрый Панасюк. Фота: hrodna.life 23 снежня суд Ленінскага раёну Гародні на закрытым пасяджэнні абвесціў прыгавор гарадзенцу Юрыю Панасюку - паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу яму прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. Гэта так званая "хатняя хімія".

25 снежня ў Беларусі працягваюцца розныя формы ціску на палітычных актывістаў, журналістаў і зняволеных. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Ілля Туркоў у залі суда. Фота: spring96.org 23 і 24 снежня прадоўжыўся судовы працэс над Іляй Турковым, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў.

Ілюстрацыйнае фота Amnesty International у чацвер, 24 снежня, звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па праверцы інфармацыі пра пагрозы жыццю і здароўю арыштаванага больш за месяц таму анархіста Мікалая Дзядка. Таксама арганізацыя патрабуе расследаваць парушэнне яго права на доступ да абаронцы, а таксама на атрыманне і адпраўку карэспандэнцыі.

У судзе Магілёўскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да актывіста і праваабаронцы Валадара Цурпанава, які абвінавачваўся адразу па двух эпізодах абразы суддзяў паводле артыкула 391 КК РБ. Суддзя Халадцоў пастанавіў пакараць Цурпанава 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта такое пакаранне запрасіла дзяржабвінаваўца Вікторыя Чаркас. Валанцёры "Магілёўскай вясны" паведамляюць падрабязнасці працэсу. У ходзе судовага працэсу па адміністрацыйнай справе ў верасні гэтага года Цурпанаў дазволіў сабе неадназначнае выказванне ў адрас суддзі суда Ленінскага раёна Вікторыі Паляковай, а 14 кастрычніка ў падобных умовах - у адрас суддзі Кастрычніцкага раёна Вольгі Краўчанка. За гэта ў дачыненні да актывіста завялі дзве крымінальныя справы.

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 24.12.2020

Суд Ваўкавыскага раёна 24 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкса мужу і жонцы Алегу і Анастасіі Фаміных. Іх абвінавацілі ў гвалце 15 жніўня над супрацоўніка міліцыі Вячаслава Іванова, калі сварка сям'і з міліцыянтам перарасла ў бойку. Суддзя Мікалай Талашка асудзіў Анастасію да 1,6 гады "хатняй хіміі", а яе мужа — Алега Фаміных — да 2,6 гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама Алег павінен выплаціць міліцыянту 2000 рублёў за маральную і фізічную шкоду. Нагадаем, 15 жніўня гэтага года, калі ён сыходзіў з юбілея бацькі, да яго падыйшоў Алег Фамін, назваў фашыстам, абразіўшы гэтым, і абяцаў фізічную расправу. Пасля чаго завязалася сварка і ўрэшце бойка. Да бойкі у нейкі момант далучылася Настасся Фаміна, жонка Алега. Фаміны сваёй віну не прызнаюць і лічаць, што бойку пачаў сам Вячаслаў Іваноў.

24 снежня ў Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі мірных акцый, заводзяцца новыя адміністрацыйныя і крымінальныя справы, працягваецца ціск на грамадзян за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Адзін з найстарэйшых беларускіх палітвязняў Міхаіл Жамчужны асцерагаецца ўзбуджэння супраць сябе крымінальнай справы па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).