- Катэгорыя: Вясна
22 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
22 снежня ў Ленінскім судзе г. Мінска вынесеныя прысуды па справе па блакаванні дарогі ў Серабранцы. Вользе Класкоўскай прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Артуру Булаўскаму і непаўналетняму Максіму Бабічу — 2,6 і 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўпраўленчую ўстанову ("хатняй хіміі") адпаведна. Хлапцоў вызвалілі з-пад варты ў залі суда.
- Катэгорыя: Вясна
Па стане на 18 снежня ў Беларусі налічваецца 157 палітычных зняволеных. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Некалькі дзён назад мы распавядалі аб палітычных зняволеных жанчын Беларусі, сярод якіх і 54-гадовая мінчанка Марыя Несцерава. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ўтрымліваюць пад вартай ужо другі месяц. Сёння мы раскажам гісторыю Марыі падрабязней. Як распавядае знаёмая палітзняволенай Алена, Марыя Несцерава скончыла факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Потым амаль усё жыццё працавала дзяржаўнай служачай. Вядома, што Марыя каля васьмі гадоў прапрацавала ў Мінскай рэгіянальнай і цэнтральнай мытні старэйшай інспектаркай. Па словах знаёмай Марыі, яна звольнілася з мытні каля дзесяці гадоў таму.
- Катэгорыя: Вясна
22 снежня працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту, затрыманых на нядзельных маршах.
- Катэгорыя: Вясна
Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 362-1 КК) супраць членаў Каардынацыйнага савета, паведамляе ведамства ў телеграм-канале. Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага "і іншых асоб". Што гэта за "іншыя асобы" — не паведамляецца.
- Катэгорыя: Вясна
18 снежня ў Беларусі працягваюцца затрыманні, выклікі ў міліцыю, суды і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” зрабіў рэбрэндынг старонкі, прысвечанай палітычным зняволеным Беларусі. Цяпер актуальную інфармацыю пра палітвязняў можна знайсці на prisoners.spring96.org. У кожнага палітычнага зняволенага, якіх па стане на 21 снежня ў краіне 158 чалавек, ёсць свая старонка, дзе сабраныя ўсе вядомыя на бягучы момант звесткі. Там можна даведацца:
- Катэгорыя: Вясна
У Слонімскім раённым судзе разгляд справы ў дачыненні да Кацярыны Салевіч, якую абвінавачваюць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса, адклалі да выздараўлення пацярпелага.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы «Вясны» і Беларускага Хельсінкскага камітэта звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытаннях аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў і стане ў галіне праў чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы заклікалі да ўмяшальніцтва Спецдакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын і Спецдакладчыка па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Дыега Гарсія-Сайяна ў сітуацыю з нагоды ліста Беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 21 снежня асудзіў па ч. 1 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) 46-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Святаслава Зайцава. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён супраціўляўся пры затрыманні 17 верасня пасля Ланцуга салідарнасці ва Уруччы. У той вечар Зайцаў хацеў далучыцца да акцыі з расійскім сцягам, але быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу ў аліўкавай форме. З РУУС Першамайскага раёна з чэрапна-мазгавой траўмай яго даставілі ў рэанімацыю, а потым у хірургічнае аддзяленне, куды прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і заключылі яго пад варту, прыкаваўшы кайданкамі да бальнічнага ложку на 72 гадзіны. Пацярпелыя супрацоўнікі АМАПу, звесткі якіх у матэрыялах справы былі змененыя, а самі ў суд прыйшлі ў балаклавах і кепках, толькі на судзе сказалі, што Зайцаў ужываў да іх гвалт, падчас следства яны гэтага не заяўлялі. Аднак першапачаткова дзеянні мужчыны былі кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 363 КК – супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў з ужываннем гвалту. Суддзя Святлана Чараповіч прызнала Святаслава Зайцава вінаватым паводле ч. 1 арт. 363 КК, выключыўшы з абвінавачвання "гвалт" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, і пакарала мужчыну двума гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). "Вясна" сачыла за судом, распавядаем яго падрабязнасці. Зайцаў на суд з'яўляўся самастойна. Яго мера стрымання – заклад у 100 базавых. Паводле першапачатковага абвінавачвання Святаслаў Зайцаў 17 верасня "будучы абвінавачаным у актыўным удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, затрыманы ўчастковым РУУС Першамайскага раёна Куляшовым, аказаў супраціў, спалучаны з ужываннем гвалту: у момант затрымання Куляшовым Зайцаў рэзка развярнуўся пры захопе, у выніку чаго ён упаў на асфальт, пасля чаго Зайцаў нанёс яму не менш за два ўдары драўлянай палкай у вобласць спіны, а таксама аказаў супраціў супрацоўнікам АМАПу, а менавіта вырываўся ад захопу, не даваў завесці рукі за спіну, выстаўляў рукі наперад, хапаўся за форменнае абмундзіраванне, упіраўся нагамі, спрабаваў сесці на зямлю, спрабаваў вызваліцца і нанёс не менш за тры ўдары Мацюшэнку". Аднак суд перакваліфікаваў справу з часткі 2 на частку 1 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса, бо з паказанняў пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі не вынікала, што Зайцаў прычыніў ім гвалт.