- Катэгорыя: Вясна
У судзе Светлагорскага раёна 21 снежня быў агучаны прысуд па справе Сяргея Міраеўскага за допісы ў тэлеграм-канале “Светлагорск для жыцця”. Яго вінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса - "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
- Катэгорыя: Вясна
Cуд Гарадоцкага раёну 15 снежня асудзіў 33-гадовага рабочага Мікалая Чарняўскага на паўтары гады калоніі агульнага рэжыму за пагрозы і абразу супрацоўніка МУС. Суддзя Аляксандр Ляшковіч прызнаў мужчыну вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў»). Пацярпеламу міліцыянту выплацілі маральную шкоду ў 500 рублёў. Пра гэта паведамляе "Віцебская вясна". Як раней паведамляла дзяржагенцтва БелТА, паводле следства, 22 жніўня Мікалай Чарняўскі пакінуў у адным з тэлеграм-каналаў каментар, у якім абразіў супрацоўніка міліцыі, а таксама пагражаў апублікаваць ягоныя асабістыя дадзеныя.
- Катэгорыя: Вясна
21 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
17 снежня "Вясна" працягвае фіксаваць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, выклікі ў міліцыю, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
3 раніцы 21 снежня ў раённых судах Мінска адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэстаў.
- Катэгорыя: Вясна
Палітычнага зняволенага Паўла Пяскова з Маладэчна, асуджанага на 3 гады і 3 месяцы калоніі за супраціўленне АМАПаўцу падчас ланцуга салідарнасці, паставілі на прафілактычны ўлік у бабруйскай калоніі. Пра гэта паведамляе Валанцёрская служба «Вясны». Па інфармацыі Валанцёрскай службы, Паўла Пяскова паставілі на прафілактычны ўлік як асобу схільную да экстрэмізму і дэструктыўных дзеянняў. Гэта азначае, што над ім цяпер будзе адбывацца ўзмоцнены кантроль з боку адміністрацыі калоніі і некаторыя абмежаванні падчас адбыцця тэрміну ў выпраўленчай калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
19 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Па Беларусі сёння прайшлі шматлікія акцыі пратэсту, але затрыманняў на іх зафіксавана не было.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманую супрацоўнікамі ГУБАЗіКа 14 снежня ў Мінску адміністратарку тэлеграм-чатаў «Контроль автозаков Минск» і «Чат лошков-петушков» 25-гадовую Ганну Аленскую суд Савецкага раёну арыштаваў на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка. Дзяўчына на дадзены момант знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Ці ўзбуджаная супраць яе крымінальная справа – невядома, бо за кратамі яна цяпер знаходзіцца на падставе прысуджанага ёй адміністрацыйнага арышту. Ганну Аленскую затрымалі 14 снежня. Пра гэта стала вядома з telegram-канал ГУБАЗіКа, які апублікаваў відэа яе допыту, дзе Ганна кажа, што "яна адміністрыравала тэлеграм-чаты "Кантроль аўтазакаў Мінск" і "Кантроль лашкоў-петушкоў". Па інфармацыі ведамства, дома ў дзяўчыны прайшоў ператрус. У інтэрнэце былі апублікаваны фотаздымкі кватэры Ганны нібы пасля ператрусу. Але інфармацыі пра ўзбуджэнне крымінальнай справы на Аленскую не было.