Павел Бераснеў 29 снежня ў Маладзечна вынесены прысуд Паўлу Берасневу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу. Яго асудзілі да абмежавання волі на год і шэсць месяцаў з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу – “хіміі”. Таксама Бераснеў павінен выплаціць пацярпеламу кампенсацыю маральнай шкоды – 4000 рублёў.

Адміністрацыйныя суды над грамадзянамі, затрыманымі на мірных акцыях пратэсту працягваюцца ў Беларусі 29 снежня. Сёння разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзян, якіх затрымлівалі ў ранейшыя дні, а таксама судзяць за фотаздымкі, выкладзеныя ў сацыяльных сетках, і за бела-чырвона-белыя сцягі, вывешаныя ў вокнах ці на балконах.

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 28 снежня 2020 г.

Сёння, 28 снежня, у Лідзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні актывіста з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка, абвінавачанага па артыкулы 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса. Без тлумачэння канкрэтных прычын суддзя Максім Філатаў абвясціў суд закрытым, спаслаўшыся на 23 артыкул Канстытуцыі і “пагрозу дзяржаўнай бяспецы”. Нягледзячы на абурэнне вялікай колькасці сабраўшыхся гледачоў, ён адмовіўся размаўляць па-за межамі працэсуальных дзеянняў і хутка зайшоў у судовую залу. Супрацоўнікі міліцыі захлопнулі за ім дзверы.

Юлія Слуцкая. Фота з сайта press-club.by Крымінальная справа, па якім падазраюць супрацоўнікаў Прэс-клуба, перадалі ў Следчы камітэт. Пра гэта TUT.BY паведаміла Аляксандра Слуцкая, дачка заснавальніцы Прэс-клуба Юліі Слуцкай.

Нешматлікія суды праходзяць у панядзелак, 28 снежня, над затрыманымі на мірных акцыях пратэсту ў выходныя. Разглядаюцца адміністрацыйныя справы і тых, каго затрымлівалі раней, а таксама судзяць за фотаздымкі, выкладзеныя ў сацыяльных сетках, і за бела-чырвона-белыя сцягі, вывешаныя ў вокнах ці на балконах.

Палітычнай зняволенай каардынатарцы Валанцёрскай службы “Вясны” Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 17 студзеня 2021 года. Пра гэта праваабаронца паведаміла ў лісце родным. Пры гэтым, праблемы з карэспандэнцыяй, як уваходнай, так і выходнай, у СІЗА у палітзняволенай застаюцца. Родныя і сябры атрымліваюць вельмі мала лістоў ад яе, а тыя рэдкія лісты да калегаў з “Вясны” прыходзяць напалову выкрасленыя цэнзарам. Сама Марфа піша з ізалятара, што “сітуацыя з лістамі ўсё ж такі стабілізуецца”. Сапраўды, днямі вялікі ліст ад Марфы атрымала валанцёрка з Валанцёрскай службы “Вясны” Марына Гарбуз. Як праводзіць свой дзень праваабаронца ў турме, з кім сядзіць у камеры, якія ёсць цікавосткі па перадачам на “Валадарку” — распавядае Марфа Рабкова ў сваім ранішнім лісце з следчага ізалятара №1.  Ліст датаваны 17 снежня у гэты дзень роўна тры месяцы таму праваабаронца была затрыманая. Час ліста 08:45. Марфа напісала, што яна трымаецца і ў яе ўсё ў парадку. Адное з першых, пра што праваабаронца піша ў лісце да валанцёркі Марыны, — гэта тое, што яна перадае прывітанне ўсім валанцёрам і валанцёркам, і сумуе па сваёй дзейнасці.

У Жлобіне 28 снежня распачаўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Паваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говаравым. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Жыхары Сокала на акцыі, фота для "Радыё Свабода" У нядзелю 27 снежня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзяць традыцыйныя акцыі пратэсту. Паведамляецца пра кропкавыя затрыманні ў розных раёнах Мінска, а таксама ў Брэсце.

26 снежня ў Беларусі працягваюцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі мірных акцый, адбываюцца затрыманні, працягваецца ціск на грамадзян за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу.