23 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Як паведамляе TUT.BY, супрацоўнікі дэпартаменту фінансавых раследаванняў апячаталі офіс вядомага ў асяроддзі фатографаў пракату Photobuba Rental.
У афіцыйным акаўнце фотапракату ў інстаграме 22 снежня з'явілася такое паведамленне:
"Сябры, вымушаныя вам паведаміць, што мы часова не працуем! Калі вы браніравалі ў нас абсталяванне або абсталяванне знаходзіцца цяпер у вас, звяжыцеся з намі праз дырэкт. Сачыце за нашымі навінамі, хутка ўсё наладзіцца".
Журналістам TUT.BY не атрымалася звязацца з прадстаўнікамі кампаніі, тэлефон дырэктара сэрвісу недаступны.
У Брэсце галоўнага рэдактара "Брэсцкай газеты" Віктара Марчука вызываюць у пракуратуру для дачы тлумачэнняў. Пра гэта паведамляе гарадскі журнал "Бінокль".
Падставай для выкліку да пракурора стаў відэаролік, у якім Віктар Марчук і іншыя берасцейцы заклікалі ўлады спыніць гвалт і рэпрэсіі.
Налёт на Press Club, пераслед журналістаў. Хроніка пераследу 22 снежня