- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска 24 снежня асудзіў паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса 29-гадовага Іллю Фрэня. Яго абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да двух супрацоўнікаў АМАПа 14 ліпеня на плошчы Перамогі – ён адбіваў пратэстоўца ад затрымання. Ілля прызнаў віну часткова, так як шмат чаго не памятае з-за таго, што знаходзіўся «на адрэналіне». Суддзя Лілія Цяліца прызнала Фрэня вінаватым паводле арт. 364 КК і асудзіла яго на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі запрашваў пракурор, гэта амаль самае строгае пакаранне па гэтым артыкуле. Хлопца арыштавалі ў залі суда. Пацярпелымі па справе прызнаныя два супрацоўнікі мінскага АМАПа – Ігар Астапук і Віталь Самалётаў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна 23 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да Міхаіла Фірага.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна 23 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 27-гадовага праграміста з Барысава Анатоля Хіневіча. Яго вінавацяць у супраціве з гвалтам супрацоўнікам АМАПа 20 верасня на "Маршы справядлівасці". Па справе былі прызнаныя пацярпелымі тры супрацоўнікі АМАПу, якія ў агульнай суме ацанілі маральную шкоду ў чатыры тысячы рублёў, грошы яны абяцаюць перадаць у дзіцячы дом. Анатоль Хіневіч не прызнаў віну, але падтрымаў пазовы аб спагнанні маральнай шкоды супрацоўнікам АМАПу, "бо яны праўда пакутуюць, таму што вымушаныя хаваць асобы і імёны". Справу разглядае суддзя Алена Жуковіч. Праграміста затрымалі на нядзельнай акцыі пратэсту 20 верасня ў Мінску і асудзілі на 15 дзён і штраф 20 базавых адзінак. Анатоль пасля адбыцця пакарання вярнуўся дадому ў Барысаў. Па словах бацькоў, пасля вызвалення з ІЧУ Жодзіна на твары хлопца былі бачныя сляды збіцця, акрамя таго, у яго была пашкоджана нага, і ён доўга кульгаў. Аднак 28 кастрычніка яго зноў затрымалі – ужо ў межах крымінальнай справы. Увечары сілавікі ўзламалі дзверы ў кватэры Анатоля, правялі ператрус і затрымалі яго. Каля двух месяцаў 27-гадовага хлопца ў межах ч. 2 арт. 363 КК утрымлівалі ў следчай турме ў Жодзіне.
- Катэгорыя: Вясна
12 лістапада 2020 г. суд Ленінскага раёна г. Мінска вынес прысуд па абвінавачванні Марыі Сафонавай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 341 КК: «пашкоджання маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкметаў больш цяжкага злачынства». Марыі Сафонавай прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 2 месяцы.
- Катэгорыя: Вясна
Каля паўтары месяцы таму ў Мінску на рэпетыцыі была затрыманая група барабаншчыкаў "Патрабуем разысціся", якая восенню стала адным з сімвалаў пратэстаў. Музыкаў адміністрацыйна асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту 25 кастрычніка на 10-15 сутак. Але адзін з затрыманых тады — Аляксей Санчук — пасля 15-сутачнага арышту так і не выйшаў на волю. Супраць яго распачалі крымінальную справу па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. На відэа АНТ Аляксей пасля затрымання толькі сказаў: "Я вучыў рытм". Цяпер у сеціве запушчаны флэшмоб #яучилритм, дзе людзі адбіваюць рытм на барабанах ці нават на рондалях за вызваленне Аляксея Санчука і іншых палітвязняў. Жонка Аляксея распавядае, што 8-гадовая дачка палітвязня, гледзячы гэтыя відэа, кажа, што ён Герой. "Вясна" паразмаўляла з жонкай Аляксея, сабрала храналогію яго пераследу і распавядае, як барабаншчык стаў фігурантам крымінальнай справы па "пратэстнаму" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. У Мінску 4 лістапада на рэпетыцыю музыкаў у гаражы наляцелі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Усяго было затрымана 16 чалавек: сем адразу адпусцілі, а тры дзяўчыны атрымалі штраф па 30 базавых. Астатніх шасцярых, у тым ліку і Аляксея Санчука, асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка паводле арт. 23.34 КаАП на 10-15 сутак. Адміністрацыйнае пакаранне Аляксей адбываў у Жодзіне. Па словах музыкаў, пры затрыманні Аляксея збівалі.
- Катэгорыя: Вясна
7 снежня суддзя суда Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла агучыў прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку міліцыі) грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Херше. За падраную балаклаву амапаўца яна атрымала 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі запытваў дзяржабвінаваўца. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Наталлі Хершэ і прыйшлі да наступных высноў.
- Катэгорыя: Вясна
Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 361-1 КК) супраць членаў Каардынацыйнага савета, паведамляе ведамства ў телеграм-канале. Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага "і іншых асоб". Што гэта за "іншыя асобы" — не паведамляецца.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 18-гадовага Іллі Піражкова, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 23 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
21 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.