- Катэгорыя: Вясна
16-18 снежня ў судзе Наваградскага раёна працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі. Заслуханыя матэрыялы справы, палітвязні і сведкі.
- Катэгорыя: Вясна
15 і 16 снежня "Вясна" працягвае фіксаваць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, выклікі ў міліцыю, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы «Вясны» і Беларускага Хельсінкскага камітэта звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытаннях аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў і стане ў галіне праў чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы заклікалі да ўмяшальніцтва Спецдакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын і Спецдакладчыка па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Дыега Гарсія-Сайяна ў сітуацыю з нагоды ліста Беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА).
- Катэгорыя: Вясна
Cуд Гарадоцкага раёну 15 снежня асудзіў 33-гадовага рабочага Мікалая Чарняўскага на паўтары гады калоніі агульнага рэжыму за пагрозы і абразу супрацоўніка МУС. Суддзя Аляксандр Ляшковіч прызнаў вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў»). Пацярпеламу міліцыянту выплацілі маральную шкоду ў 500 рублёў. Пра гэта паведамляе "Віцебская вясна". Як раней паведамляла дзяржагенцтва БелТА, паводле следства, 22 жніўня Мікалай Чарняўскі пакінуў у адным з тэлеграм-каналаў каментар, у якім абразіў супрацоўніка міліцыі, а таксама пагражаў апублікаваць ягоныя асабістыя дадзеныя.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Кацярына Мурашка 17 снежня агучыла прысуд у дачыненні да мінчанкі Алены Гесс. Яе прызналі вінаватай у пашкоджанні маёмасці (шляхам нанясення фарбай надпісы "Яна з намі") — артыкул 341 КК РБ, а таксама ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з ужываннем гвалту — частка 2 артыкула 363 КК РБ. Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім Алене Гесс прызначылі канчатковае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін у тры гады. Меру стрымання Гесс ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе пакінуць ранейшай да ўступленьня прысуду ў сілу. Таксама — спагнаць з Алены Гесс на карысць пацярпелага міліцыянта Арсенія Кажамякіна матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 1000 рублёў. Днём раней у суд паступіла заява ад Кажамякіна, у якім ён просіць, каб Алена Гесс пералічыла гэтыя грашовыя сродкі ў Упраўленне адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска для прытулку.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па правах чалавека ААН разглядае зарэгістраванае ў красавіку гэтага года індывідуальнае паведамленне журналіста "Новага Часу", актывіста анархісцкага руху і палітвязня Міколы Дзядка. Мікола паскардзіўся ў ААН на сістэматычнае парушэнне беларускімі ўладамі яго правоў з 2017 па 2019 год. Цяпер актывіст зноў затрыманы і з 12 лістапада знаходзіцца за кратамі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК —арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Аднак камунікацыя па яго паведамленні ў ААН працягваецца і знаходзіцца на фінальнай стадыі — паведамленне Мікалая ў ААН ужо пракаментавалі ўлады, а Мікалай да свайго затрымання паспеў адрэагаваць на гэта. Чакаецца, што ў хуткім часе Камітэт ААН прыме рашэнне па скарзе на Беларусь Міколы Дзядка. За тры гады Мікалай Дзядок сутыкнуўся з парушэннем дзясятка ягоных правоў і свабод: пакаранне за ўдзел у мірным сходзе, жорсткае абыходжанне і парушэнне асабістай недатыкальнасці, негуманны зварот у месцах пазбаўлення волі, парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, парушэнне права на свабоду меркаванняў, шматразовыя пакаранні за выказванне свайго меркавання ў публічнай анлайн-прасторы і іншых. Мы раней падрабязна распавядалі пра палітычны пераслед Мікалая з 2017 да 2019 года:
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі пацярпеламу ад катаванняў палітычнаму зняволенаму Вячелаву Рагашчука, які ўтрымліваецца ў СІЗА-6 У Баранавічах у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску ўжо больш за чатыры месяцы. Пасля затрымання ён падвергся жорсткаму збіццю на працягу трох дзён. Да гэтага часу ён знаходзіцца ў цяжкім стане ў выніку катаванняў і жорсткага абыходжання, яму патрабуецца тэрміновая шпіталізацыя. Amnesty International заклікае напісаць зварот начальніку следчага ізалятара № 6 у Баранавічах Яўгену Хітрыку з просьбай распарадзіцца аб шпіталізацыі Вячаслава Рагашчука ў профільную лячэбную ўстанову, дзе яму могуць аказаць дапамогу ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя. Міжнародная праваабарончая арганізацыя заклікае ўсіх адправіць зварот з патрабаваннямі праваабаронцаў па звычайнай або па электроннай пошце.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ваўкавыскага раёна 16-17 снежня, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць па арт. 364 КК РБ.
- Катэгорыя: Вясна
16 снежня ў 11 гадзін у судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска суддзя Сняжана Кіндзеева вынесла прысуд у дачынені да 27-гадовага мастака Уладзіслава Макавецкага, якога абвінавачвалі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Суд паракараў Уладзіслава Макавецкага двума гадамі калоніі агульнага рэжыму.