- Катэгорыя: Вясна
26 снежня ў Беларусі працягваюцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі мірных акцый, адбываюцца затрыманні, працягваецца ціск на грамадзян за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу.
- Катэгорыя: Вясна
29 снежня суд Ленінскага раёна абвясціў прысуд у дачыненні да Іллі П., якога абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за перакрыцце праезнай часткі ў сталічным мікрараёне Серабранка 23 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
Маскоўскі суд горада Мінска ўпершыню ў Беларусі задаволіў скаргу на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па катаваннях у жніўні. Суддзя Лідзія Цяліца адмяніла пастанову следчага і накіравала копію пастановы ў Маскоўскі раённы аддзел Следчага камітэта для правядзення дадатковай праверкі па факце нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў Пятру Кірыку.
- Катэгорыя: Вясна
25 снежня ў Беларусі працягваюцца розныя формы ціску на палітычных актывістаў, журналістаў і зняволеных. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
29 снежня суддзя Брагінскага раённага суду Марыя Гаўрыленка ў закрытым судовым пасяджэнні пакарала мясцовага жыхара Аляксандра Кулагу да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 артыкула 368 КК). Мера стрымання да ўступлення прысуду суда ў сіле пакінута ранейшай – асабістае паручальніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
24 снежня ў Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі мірных акцый, заводзяцца новыя адміністрацыйныя і крымінальныя справы, працягваецца ціск на грамадзян за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Дзмітрыя Караткевіча па арт. 364 КК
- Катэгорыя: Вясна
1. 13 лістапада 2020 г. суд Савецкага раёна г. Мінска вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Дзмітрыя Караткевіча за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт.364 КК: «гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкаджэння яго законнай дзейнасці». Дзмітрыю Караткевічу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Зміцера Караткевіча і прыйшлі да наступных высноў. Суд Савецкага раёна Менска вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 40-гадовага мужчыны, распылення пярцовы аэразоль у твар супрацоўніку міліцыі.
- Катэгорыя: Вясна
29 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У Смаргоні 28 снежня распачаўся суд над былым уладальнікам і галоўным рэдактарам “Новай газеты Смаргоні” Рамуальдам Уланам. Мужчыну вінавацяць у распаўсюдзе заведама ілжывых звестак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп) паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да сямі супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна 24 снежня вынес прысуд па крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 27-гадовага праграміста з Барысава Анатоля Хіневіча. Суддзя Алена Жуковіч абвінаваціла барысаўчаніна ў супраціве з гвалтам супрацоўнікам АМАПа 20 верасня на "Маршы справядлівасці". Паводле абвінавачвання, праграміст наносіў ім удары лежачы. Суддзя Алена Жуковіч прызнала хлопца вінаватым і пакарала яго двума гадамі і шасці месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тры пацярпелыя супрацоўнікі АМАПу ў агульнай суме ацанілі маральную шкоду ў чатыры тысячы рублёў, грошы яны абяцаюць перадаць у дзіцячы дом. Анатоль Хіневіч не прызнаў віну, але падтрымаў пазовы аб спагнанні маральнай шкоды супрацоўнікам АМАПу, "бо яны праўда пакутуюць, таму што вымушаныя хаваць асобы і імёны". Праграміста затрымалі на нядзельнай акцыі пратэсту 20 верасня ў Мінску і асудзілі на 15 дзён і штраф 20 базавых адзінак. Анатоль пасля адбыцця пакарання вярнуўся дадому ў Барысаў. Па словах бацькоў, пасля вызвалення з ІЧУ Жодзіна на твары хлопца былі бачныя сляды збіцця, акрамя таго, у яго была пашкоджана нага, і ён доўга кульгаў. Аднак 28 кастрычніка яго зноў затрымалі – ужо ў межах крымінальнай справы. Увечары сілавікі ўзламалі дзверы ў кватэры бацькоў Анатоля, правялі ператрус і затрымалі яго. Каля двух месяцаў 27-гадовага хлопца ў межах ч. 2 арт. 363 КК утрымлівалі ў следчай турме ў Жодзіне.