Патасоўка байкераў з невядомымі. Скрыншот з відэа У судзе Савецкага раёна Мінска ў 4 студзеня ў 11.00 распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць байкераў.

Аляксандр Пыльчанка (у цэнтры) перад паседжаннем камісіі 15 кастрычніка. Фота: TUT.BY 23-24 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Менска прайшло асноўнае пасяджэнне па разглядзе скаргі абаронцы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі Аляксандра Пыльчанкі, ліцэнзію на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці якога Мінюст спыніў 16 кастрычніка. Суд адмовіўся задаволіць скаргу, пакінуўшы рашэнне Мінюста ў сіле.

Ілюстрацыйнае фота Новы, 2021 год, пачынаецца з адміністрацыйных судоў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту. Разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзян, якіх затрымлівалі раней, а таксама судзяць за фотаздымкі, выкладзеныя ў сацыяльных сетках, і за бела-чырвона-белыя сцягі, вывешаныя ў вокнах ці на балконах.

29 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У 2020 годзе 18 сябраў і валанцёраў Праваабарончага цэнтру “Вясна” падвергліся пераследу і рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў. Вясноўцы пры выкананні імі выключна мірнай праваабарончай дзейнасці пераследуюцца дзяржавай рознымі спосабамі: затрыманні па надуманых прычынах, крымінальны і адміністрацыйны пераслед, вобшукі, суды і іншыя формы ціску. Рэпрэсіі ўзмацніліся ў выбарчы і поствыбарчы перыяд: на “суткі” адпраўлялі назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, на дадзены момант двое вясноўцаў утрымліваюцца ў следчых ізалятарах па справе “аб масавых беспарадках”. Няма ніякіх сумневаў, што такім чынам улады ціснуць за выкананне імі праваабарончай дзейнасці ў Беларусі, каб запалохаць арганізацыю і наогул усю беларускую праваабарончую і грамадзянскую супольнасць. Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі адзначае, што сёлета беларускія ўлады развязалі сапраўдную вайну з беларускім народам.

У першыя дні новага года праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Сяргей Гардзіевіч. Фота: БАЖ У апошні дзнь 2020 года 31 снежня стала вядома, што карэспандэнту сайта "Першы Рэгіён” Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”). Пра гэта паведамляе сайт Беларускай асасыяцыі журналістаў.

Суд Цэнтральнага раёна 31 снежня асудзіў 20-гадовага мінчука Глеба Гатоўку за падзеі 14 ліпеня адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), ч. 2 арт. 363 (супраціў супрацоўніку АМАПу), арт. 435 (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу). Глеба абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у стыхійнай акцыі пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, дзе штурхнуў нагой у бок супрацоўніка мінскага АМАПа Аляксея Місючэнку і аказаў непадпарадкаванне старэйшаму лейтэнанту АМАПа Дзмітрыю Чарніку, а таксама ў тым, што з-за боязі захварэць COVID-19 у казарме ўхіліўся ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу. Суддзя Аляксандр Рудэнка прызнаў Глеба вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суд пастанавіў спагнаць з абвінавачанага тры тысячы рублёў на карысць пацярпелых супрацоўнікаў АМАПа.  Нагадаем, 14 ліпеня праходзіла рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты, падчас якой было адмоўлена ў рэгістрацыі Валерыю Цапкалу і Віктару Бабарыку. Да вечара па ўсёй краіне прайшлі стыхійныя сходы супраць неабгрунтаваных адмоваў у рэгістрацыі прэтэндэнтам у кандыдаты, якія заручыліся вялікай падтрымкай насельніцтва на этапе збору подпісаў за сваё вылучэнне ў кандыдаты. У Мінску мітынгі скончыліся сутыкненнямі з супрацоўнікамі АМАПу з-за адвольных затрыманняў удзельнікаў мірнага пратэсту.

Дзяніс Кірэшчанка і Уладзімір Гарох. Фота: TUT.BY У судзе Наваградскага раёна 29 снежня вынесены прысуд палітычным зняволеным Уладзіміру Гароху і Дзянісу Кірэшчанку. Суддзя Васіль Аляхновіч прызнаў іх вінаватымі (Уладзіміра Гароха —  па ч.1 арт. 13, ч.1 арт. 293, ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу, Дзяніса Кірэшчанку — па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэксу) і прысудзіў:

Нарэшце 2020 год сканчаецца, але не ўсе сустрэнуць яго ў крузе родных і блізкіх людзей. Акрамя вялікай колькасці палітвязняў і тых, хто пераследуюецца па крымінальных справах за ўдзел у акцыях пратэсту, больш за 100 чалавек будуць “адзначаць” свята пад адміністрацыйным арыштам. Па дадзеным, якія змаглі сабраць назіральнікі за судовымі працэсамі ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”, на сутках застаецца 112 чалавек. Сярод іх 18 жанчын і 94 мужчыны.