- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 29 снежня распачаў разгляд крымінальнай справы супраць 56-гадовай паштальёнкі Ларысы Танкашкур, якая перадала адміністратару тэлеграм-чату “Лебяжий 97%” асабістыя звесткі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія яна ўзяла з картатэкі падпісчыкаў выдання МУС "На страже". Дзеянні жанчыны былі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 179 (незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую ці сямейную тайну іншай асобы, без яго згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых) Крымінальнага кодэкса. Пацярпелымі па справе прызнаныя 35 чалавек, сярод якіх — супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС, выкладчыкі Акадэміі МУС, намеснік начальніка ДАІ і нават ужо звольненыя міліцыянты. Ніхто не мае да абвінавачанай матэрыяльных прэтэнзій. Справу разглядае суддзя Таццяна Ліннік. "Вясна" распавядае пра акалічнасці гэтай справы. 56-гадовую жанчыну абвінавачваюць у тым, што 29 верасня яна перадала адміністратару тэлеграм-чата “Лебяжий 97%” прозвішчы і месцы пражывання 35 супрацоўнікаў ОУС, узяўшы гэтыя дадзеныя з картатэкі падпісчыкаў газеты “На страже”. Гэтыя дзеянні следчыя Цэнтральнага раёна кваліфікавалі як “незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую ці сямейную тайну іншай асобы, без яго згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых з-за помсты супрацоўнікам міліцыі па матывах ідэалагічнай і палітычнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніі ў Беларусі".
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскаму грамадскаму актывісту Уладзіміру Няпомняшчых прад'яўленае абвінавачванне за публічную абразу пракурора (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса). 68-гадовага актывіста абвінавачваюць у абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай у зале суда. Пасля абвяшчэння прысуду 26 лістапада Георгію Васіленку за падняты на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг на гомельскай плошчы, дзе Жураўская падтрымлівала дзяржабвінавачванне, актывіст сказаў: «Арганізаваная злачынная група». Уладзімір Няпомняшчых віны не прызнае і заяўляе, што гэты выраз меў дачыненне да абвешчанага крымінальнага прысуду. Актывіст змешчаны ў СІЗА Гомеля. Пра гэта паведамляе "Гомельская вясна". 23 снежня ў кватэры палітычнага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых прайшоў вобшук, пасля якога яго затрымалі на 72 гадзіны. Але тады было вядома, што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 366 Крымінальнага кодэкса (Пагрозы ці гвалт у дачыненні да службовай асобы пры выкананні).
- Катэгорыя: Вясна
29 снежня суд Ленінскага раёна абвясціў прысуд у дачыненні да Іллі П., якога абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за перакрыцце праезнай часткі ў сталічным мікрараёне Серабранка 23 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
Да палітычнага зняволенага блогера і актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка, які знаходзіцца ў СІЗА-1 ужо другі месяц паводле абвінавачвання па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, не пускаюць адваката з 18 снежня. Ужо два тыдні адвакаты палітвязня не могуць патрапіць да свайго падабароннага, яны не ведаюць, у якім стане ён знаходзіцца цяпер. Адміністрацыя СІЗА-1 не пусціла адваката да Мікалая і сёння, 31 снежня. Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да Спецдакладчыцы па Беларусі Анаіс Марэн і Спецдакладчыка па катаваннях Нільса Мельцэра і заклікалі іх умяшацца ў сітуацыю з Мікалаем Дзядком. Анаіс Марэн адказала праваабаронцам, што справа палітвязня прынятая да ўвагі і будуць прыняты меры, каб забяспечыць бесперашкодны доступ адвакатаў у СІЗА да Міколы.

Апошні выпуск подкаста "Вясна прыйдзе" адыходзячага 2020 года прысвечаны гісторыям трох маці, чыіх дзяцей закранулі жорсткія рэпрэсіі. Гісторыі запісаныя ў розны час: Больш падрабязную інфармацыю аб трох гісторыях — у 17-ым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе":
- Катэгорыя: Вясна
23-24 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Менска прайшло асноўнае пасяджэнне па разглядзе скаргі абаронцы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі Аляксандра Пыльчанкі, ліцэнзію на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці якога Мінюст спыніў 16 кастрычніка. Суд адмовіўся задаволіць скаргу, пакінуўшы рашэнне Мінюста ў сіле. Праваабарончы цэнтр "Вясна" сачыў за пасяджэннем і прапануе яго падрабязны агляд.

У Смаргоні 28 снежня распачаўся суд над былым уладальнікам і галоўным рэдактарам “Новай газеты Смаргоні” Рамуальдам Уланам. Мужчыну вінавацяць у распаўсюдзе заведама ілжывых звестак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп) паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да сямі супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС.