- Катэгорыя: Вясна
2 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе віцябляніна Андрэя Цімафеенкі, абвінавачанага па ч. 1 ст. 366 КК (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Суддзя Сняжана Кіндзеева агучыла прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Андрэя Цімафеенкі і прыйшлі да наступных высноў.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі працягваюцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі мірных акцый пратэсту. 13 студзеня разглядаюцца справы грамадзян, якіх затрымлівалі раней, а таксама за вечаровыя акцыі ў Мінску, што праходзілі ў выходныя дні.
- Катэгорыя: Вясна
Па стане на 13 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 178 чалавек. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. 30-гадовага праграміста Арцёма Саўчука затрымалі 17 жніўня 2020 года. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Яго мама Тамара Аляксандраўна і тата Андрэй Васільевіч распавялі пра захапленні і характар сына.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Лагойскага раёна 13 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі "незаконных грамадска-масавых мерапрыемствах" па ўсёй Беларусі. Таксама палітвязня абвінавачваюць ў публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама. Гэта першы суд па "справе Ціханоўскага". Пад вартай Уладзіміра Няронскага ўтрымліваюць ужо больш васьмі месяцаў. Справу разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. "Вясна" працягвае назіраць за гэтым судовым працэсам і вядзе анлайн з залі суда. Да суда Уладзімір Няронскі ўтрымліваўся ў жодзінскай следчай турме №8, потым, 6 студзеня, яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Лагойскага РАУС. У першы дзень суда палітвязень заяўляў, што ў яго камеры няма ацяплення, кормяць адзін раз у дзень і няма туалета — там толькі вядро.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскай актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліне Шарэнда-Панасюк 12 студзеня прад'яўлена абвінавачанне: ёй інкрымінуюць гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Да гэтага яна знаходзілася ў статусе падазраванай.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскай актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліне Шарэнда-Панасюк 12 студзеня прад'яўлена абвінавачанне: ёй інкрымінуюць гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Да гэтага яна знаходзілася ў статусе падазраванай.
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Аляксандр Кабанаў паведаміў, што яго і Сяргея Пятрухіна пераводзяць у СІЗА ў Берасце.
- Катэгорыя: Вясна
12 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенцу Міхаілу Яфімавічу пагражае да шасці гадоў турмы за папяровую шкляначку, якую ён кінуў падчас мірнай акцыі пратэсту 27 верасня і трапіў у супрацоўніцу АМАП. Ён даў паказанні ў судзе Ленінскага раёна Гродна 11 студзеня. Разам з ім па справе аб гвалце над двума супрацоўнікамі АМАП праходзяць яшчэ трое абвінавачаных. Паводле версіі пракурора, яны дзейнічалі ў змове, паведамляе Hrodna.Life.