У судзе Слуцкага раёна Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку 15 студзеня агучыў прысуд ў дачыненні да Віктара Скрундзіка і яшчэ траіх жыхароў Слуцкага раёна, якіх абвінавачваюць у забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Старшынствуе - суддзя Еліхаў.

У судзе Слуцкага раёна Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку 15 студзеня агучыў прысуд ў дачыненні да Віктара Скрундзіка і яшчэ траіх жыхароў Слуцкага раёна, якіх абвінавачваюць у забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Старшынствуе - суддзя Еліхаў.

Яўген Каліноўскі. Фота прадастаўлена блізкімі хлопца У судзе Першамайскага раёна 14 студзеня працягвалі разглядаць справу 22-гадовага студэнта БДУ Яўгена Каліноўскага, якога вінавацяць у гвалце ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі і актыўных групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Падзеі адбываліся 14 ліпеня – у дзень, калі Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкала адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты.

Затрыманне на Нямізе 14 ліпеня 2020 года. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY 14 студзеня ў судзе Маскоўскага раёну Мінску пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай ў дачыненні да 20-гадовага студэнта Акадэміі авіяцыі Уладзіміра Хамічкова па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - ч. 1 арт. 342 ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх") і ч. 2 арт. 363 ("Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення").

Пасля ператрусу ў офісе БелаПАН. Фота: TUT.BY У рэдакцыі агенцтва БелаПАН сёння на працягу больш чым трох гадзін праходзіў ператрус.

Ціхан Клюкач на першым пасяджэнні У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 14 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкоча. Іх абвінавачваюць у тым, што яны распісалі балончыкамі шчыты спецсродкаў загароды на акцыі пратэсту 6 верасня (ч.2 арт. 339 КК РБ), а таксама ўдзельнічалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Акрамя таго, Сафіі Малашэвіч прад'яўленае абвінавачаньне ў публічнай абразе прэзыдэнта (арт. 368 КК РБ).

Затрыманне Аляксандра Захарэвіча ў Мінску 1 лістапада, фота TUT.BY Раніцай 14 студзеня быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Захарэвіча, якога абвінавачвалі ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Сяргей Рымша Суд Ленінскага раёна Гародні 14 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Сяргея Рымшы. Яго абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Мінск, 10 жніўня. Фота: Дзмітрый Брушко. TUT.BY Суд Савецкага раёна горада Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу палітвязня Дзмітрыя Дубкова. Яго абвінавачваюць па ч. 3 арт. 214 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

У судзе Фрунзенскага раёна 14 студзеня працягваецца разгляд справы ў адносінах да Віктара Пархімчыка, якога вінавацяць паводле ч. 1 арт. 14 “Замах на злачынства” і ч. 2 арт. 339 “Хуліганства” Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Андрэй Млечка. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае старэйшы памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Аксана Саковіч.