- Катэгорыя: Вясна
У працоўную суботу 16 студзеня ў раённых судах Мінска працягваюць разглядацца адміністрацыйныя справы грамадзян, якія былі затрыманыя раней, у прыватнасці 14 снежня, а таксама тых, хто быў затрыманы напярэдадні на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за вывешаныя бчб-сцягі на балконах і ў вокнах кватэр, за фотаздымкі са сцягамі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна 14 студзеня працягвалі разглядаць справу 22-гадовага студэнта БДУ Яўгена Каліноўскага, якога вінавацяць у гвалце ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі і актыўных групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Падзеі адбываліся 14 ліпеня – у дзень, калі Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкала адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты.
- Катэгорыя: Вясна
16 студзеня ў судзе Першамайскага раёна агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 22-гадовага Яўгена Каліноўскага.
- Катэгорыя: Вясна
У рэдакцыі агенцтва БелаПАН сёння на працягу больш чым трох гадзін праходзіў ператрус.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК) звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў Камітэта па правах чалавека ААН, Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Спецдакладчыцы па Беларусі Анаіс Марын па прычыне з'яўлення ў інтэрнэце аўдыёзапісу, на якім цяперашні намеснік МУС Мікалай Карпянкоў, які раней займаў пасаду начальніка ГУБАЗіК МУС, паведамляе падначаленым аб планах па ўзмацненні жорсткасці дзеянняў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 14 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкача. Іх абвінавачваюць у тым, што яны распісалі балончыкамі шчыты спецсродкаў загароды на акцыі пратэсту 6 верасня (ч.2 арт. 339 КК РБ), а таксама ўдзельнічалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Акрамя таго, Сафіі Малашэвіч прад'яўленае абвінавачаньне ў публічнай абразе прэзыдэнта (арт. 368 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна асудзіў 15 студзеня 21-гадовага Арцёма Паўлечку паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПа) Крымінальнага кодэкса за падзеі 14 ліпеня ў Мінску. Гэта ўжо восьмая справа за ўдзел у акцыях пратэсту ў сталіцы супраць нерэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкалы, якое разглядаецца мінскімі судамі. Арцёма Паўлечку абвінавацілі ў тым, што 14 ліпеня на плошчы Перамогі ён ударыў АМАПаўца нагой у грудзі і браў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць парадак. Суддзя Юлія Густыр пакарала 21-гадовага хлопца трыма гадамі пазбаўлення волі. 21 год Арцёму споўнілася 14 студзеня. У гэты дзень ён прамаўляў апошняе слова ў судзе. "Вясна" з дапамогай валанцёраў маніторыла гэта судовае пасяджэнне – расказваем яго абставіны. Арцём быў абвінавачаны паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 364. Дзеяннямі, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абвінавачванне і суд палічылі ўдзел Арцёма ў акцыі 14 ліпеня, выкрыкванне на ёй лозунгаў, "гучныя воплескі рукамі", невыкананне патрабавання супрацоўнікаў міліцыі "разысціся".
- Катэгорыя: Вясна
5 студзеня ў Гародні адбылося чарговае судовае паседжанне па крымінальнай справе чатырох чалавек, якіх вінавацяць у гвалце над міліцыянтамі. На лаве падсудных чатыры чалавекі: Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Сяргей Яфімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з гораду Масты), перадае "Гарадзенская вясна".
- Катэгорыя: Вясна
15 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя напярэдадні, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за вывешаныя бчб-сцягі на балконах і ў вокнах кватэр, за фотаздымкі са сцягамі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Светлагорскага раёна 15 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да мясцовага жыхара Валерыя Лозы. Яго абвінавачваюць па артыкуле 369 КК РБ (Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).