Дваровы марш у Фрунзенскім раёне 12 студзеня. Скрыншот відэа 12 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Увечары ў дварах Мінска былі затрыманыя людзі, якія вышлі на вечаровы шпацыры. Праваабаронцам вядома пра затрыманні на вул. Варанянскага і Матусевіча, а таксама ў двары "Плошчы Перамен", дзе сабраліся людзі, каб успомніць загінулага Рамана Бандарэнку

Сярод затрыманых: 

  • Барысюк Алена
  • Вараб'ева Таццяна
  • Каляда Іван
  • Кісленка Раман
  • Мінкевіч Альберт, 79-гадовы сябра Еўрапейскай акадэміі навук
  • Мінкевіч Элеанора
  • Пазняк Яўген

Інфармацыя будзе дапаўняцца

У Гомелі 68-гадоваму пэнсіянэру МУС, актывісту АГП Уладзімеру Няпомняшчых у дадатак да першага абвінавачаньня — «пагроза гвалту» ў дачыненьні пракуроркі — выставілі яшчэ адно, за яе абразу. Паводле адваката, і ў «новым» абвінавачаньні пакуль няма канкрэтыкі. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. 

Студэнцкая ініцыятыўная група піша, што студэнтцы БНТУ Настассі Булыбенка працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 2 месяцы. 

Таксама на адзін месяц працягнулі зняволенне Глебу Фінцэру і Іллю Трахтэнбергу. Застаецца за кратамі і Алана Гебрэмарыям, але незразумела, на які тэрмін.

Вечаровыя затрыманні адбыліся і ў Горадні, паведамляюць чытачы Белсат.

«У Горадні на раёне Вішнявец павінен быў прайсці марш. Сабралася каля 100 чалавек, толькі пачалі рухацца, як пачаліся затрыманні. Унутры калоны былі ціхары, яны пачалі выбягаць з яе і крычаць «працуем». Як мінімум чацвярых чалавек затрымалі і павезлі ў Кастрычніцкі РАУС».

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу за 12 студзеня