Суд Лагойскага раёна 14 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за відэаролікі на ютуб-канале "Слуцк для жизни". Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі "незаконных грамадска-масавых мерапрыемствах" у некаторых гарадах Беларусі, у тым ліку мітынг у Гродне 29 траўня, дзе затрымалі Сяргея Ціханоўскага і іншых удзельнікаў выбарчага пікета, хаця ў гэты час сам Няронскі ўжо амаль месяц адбываў "суткі". Таксама палітвязня абвінавачваюць ў публічнай абразе старшыні Слуцкага райвыканкама. Справу разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. "Вясна" працягвае назіраць за гэтым судовым працэсам і вядзе анлайн з залі суда. На думку абвінавачання, віна Няронскага даказваецца паказаннямі самога абвінавачанага, пацярпелага, відэаматэрыяламі з ютуб-канала "Слуцк для жизни", пісьмовымі матэрыяламі справы. Допыт сведак у судзе заяўлены не быў. У першы дзень судовага паседжання дапыталі Уладзіміра Няронскага, пацярпелага старшыню Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага. У другі дзень вывучылі пісьмовыя матэрыялы справы, рэчдоказы, а таксама праглядзелі відэаролікі "Слуцк для жизни".

Суд Мінскага раёна працягвае разгляд крымінальнай справы Крымінальнага кодэкса супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода машыны склала 5 222 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных судзяць за рэчывы і прадметы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке ў іх дамах і машынах пасля затрымання: па ч. 1 ст. 295-3, ч. 2 арт. 296 і па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Мінчукоў затрымалі 29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны супрацоўніка. На відэа, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС і ONT NEWS, бачна, што сілавікі пры затрыманні выкарыстоўвалі зброю. Па паказаннях абвінавачаных, у пашкоджанні аўто і пры затрыманні прысутнічала каля дзевяці чалавек, на лаве падсудных – пяць чалавек. У матэрыялах справы яны фігуруюць як "неустаноўленыя асобы" ці наогул адсутнічаюць. На думку абвінавачаных, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Справу разглядае суддзя Віктар Шаўцоў. “Вясна” назірае за судовым працэсам і распавядае, як адбываецца працэс. На лаве падсудных знаходзяцца адразу пяць мінчукоў. Усіх судзяць за пашкоджанне ноччу 29 верасня групай асобаў машыны жонкі міліцыянта ў Баравой, а некаторых таксама – за рэчывы і прадметы, знойдзеныя ў іх пры вобшуку ўжо пасля затрымання: 

Ілюстрацыйнае фота 14 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя вечарам учора, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за вывешаныя бчб-сцягі на балконах і ў вокнах кватэр. 

Арцём Мядзведскі У судзе Ленінскага раёна Мінска ў 15 студзеня суддзя Таццяна Шоцік агучыла прысуд па крымінальнай справе палітычнага вязня Арцёма Мядзведскага, якога  абвінавацілі ў здзяйсненні дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Мядзведскага прызналі вінаватым па гэтым артыкуле і прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта столькі і прасіў на папярэднім пасяджэнні пракурор. 

Малюнак: medium.com “Вясна” падрыхтавала адказы на пытанні, якія часта ўзнікаюць у замежнікаў і замежніц падчас напісання лістоў палітвязням.

Малюнак: medium.com “Вясна” падрыхтавала адказы на пытанні, якія часта ўзнікаюць у замежнікаў і замежніц падчас напісання лістоў палітвязням.

Арцём Хвашчэўскі ў судзе.Фота: naviny.media 15 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд палітвязню Арцёму Хвашчэўскаму: адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня абвінавацілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу.

Суд Першамайскага раёна Мінска 15 студзеня вынесла першы прысуд па крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за нядзельны Марш "Дзяды" 1 лістапада, калі Следчы камітэт прызнаў падазраванымі па справе 231 чалавек. 47-гадовага Міхаіла Глухоўскага асудзілі на тры гады "хатняй хіміі", абвінаваціўшы яго ў перакрыцці дарогі каля Парку Чалюскінцаў падчас шэсця ва ўрочышчы Курапаты, чым прычыніў шкоду "Мінсктрансу" на суму больш за 10 тысяч рублёў. Суддзя Святлана Чараповіч прызначыла менавіта такое пакаранне, якое запрашвала дзяржаўная абвінаваўца Ірына Зубко. "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірала за гэтым судовым працэсам, распавядаем яго абставіны. Міхаіла Глухоўскага затрымалі 1 лістапада ў 14:40 ва Уруччы. З Першамайскага РУУС яго перавезлі ў Жодзіна, дзе асудзілі за ўдзел у мітынгу 1 лістапада па ч. 1 арт. 23.34 КаАП на 15 базавых велічынь (405 рублёў) і адпусцілі. Аднак праз тыдзень Міхаіла зноў затрымалі – ужо ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК. Неўзабаве мужчыну выпусцілі пад даручальніцтва маці і сына. Пазней Міхаіла асудзілі яшчэ раз па арт. 23.34 КаАП на 20 базавых велічынь – за ўдзел у акцыі 18 кастрычніка (Марш партызан).

15 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

     Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанни палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба Мінск, 13 студзеня 2021 г.