Дэманстранты нясуць вялікі гістарычны сцяг Беларусі. AP Photo/Dmitri Lovetsky Пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 г. беларускія ўлады развязалі шырокамаштабныя жорсткія рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і тых, хто спачувае ім, заявіла Human Rights Watch, публікуючы сёння свой Сусветны даклад – 2021.

У судзе Ленінскага раёна Мінска ў сераду, 13 студзеня, працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня Арцёма Мядзведскага. Ён абвінавачваецца па артыкуле аб дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). На першым пасяджэнні, якое адбылося напярэдадні, было агучана абвінавачванне палітвязня, а таксама прайшоў яго допыт. Паводле абвінавачвання, Арцём Мядзведскі з 20:00 10 жніўня да 01:50 11 жніўня, знаходзячыся ў раёне скрыжавання вуліц Прытыцкага і Сердзіча, а таксама вул. Прытыцкага, 27, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове з Валерыем Каленчыцам (іншым палітвязням - Заўв.) і іншымі неўстаноўленымі асобамі, прыняў актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выкаціў на дарогу не менш аднаго валуна і іншых прадметаў. Гэтыя дзеянні пацягнулі прыпыненне грамадскага транспарту "Мінсктранса", а менавіта: аўтобуса 163, тралейбусаў 13, 44 і 77, што пацягнула іх прыпыненне з 20:10 да 01:50. Ён заклікаў іншых грамадзян да такіх жа дзеянняў. Гэтыя дзеянні пацягнулі за сабой доўгае парушэнне спакою грамадзян, абмежаванне права грамадзян на адпачынак і перамяшчэнне.

Фота: naviny.media 12-13 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска працягнуў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязня Арцёма Хвашчэўскага. Яго абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу.

Наваполацкі гарадскі суд. У судзе горада Наваполацка 13 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы Віктара Шаура і Віталя Шыцікава, якіх абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кэдэкса).

У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі "незаконных грамадска-масавых мерапрыемствах" па ўсёй Беларусі. Гэта першы суд па "справе Ціханоўскага". Таксама палітвязня абвінавачваюць ў публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама. Справу разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. "Вясна" назірае за судом і вядзе анлайн з залі суда. Справу Уладзіміра Няронскага разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае намеснік пракурора Лагойскага раёна Аляксандр Ляўковіч. На суд прыехаў пацярпелы па справе па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Янчэўскі. З жодзінскай следчай турмы на суд прывезлі і Уладзіміра Няронскага.

Ілюстрацыя Аліны Шаховіч Урад Беларусі адказаў на сумесны ліст ад 23 кастрычніка 2020 года, накіраваны шэрагам механізмаў і экспертаў ААН, якія патрабавалі тлумачэнняў у сувязі з адвольным затрыманнем і судовым пераследам жанчын-праваабаронцаў Марыны Дубінай, Ірыны Сухій і Марфы Рабковай.

Наваполацкі гарадскі суд. У судзе горада Наваполацка 13 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы Віктара Шаура і Віталя Шыцікава, якіх абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кэдэкса).

Мінск, Парыж - Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (РХХ) Рэнэ Фазель учора наведаў Мінск, каб абмеркаваць з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, які павінен адбыцца ў Беларусі і Латвіі ў траўні і чэрвені гэтага года. FIDH і ПЦ "Вясна" лічаць, што перанос чэмпіянату за межы Беларусі прадэманстраваў бы сумленнасць IIHF, павагу да чалавечай годнасці і ўласныя абавязацельствы ў адпаведнасці з кодэксам паводзін IIHF. Такім чынам абедзве арганізацыі заклікаюць IIHF пазбавіць Беларусь права правядзення спартыўнага мерапрыемства.

Наваполацкі гарадскі суд. У судзе горада Наваполацка 13 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы Віктара Шаура і Віталя Шыцікава, якіх абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кэдэкса).

Суд Драгічынскага райна. Фота spring96.org У судзе Драгічынскага раёна раніцай 11 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы 16-гадовага Аляксандра Несцярука, якога вінавацяць у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі за сняты сцяг з Дому культуры (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).