Падзеі ў Наваполацку 10 жніўня. Фота: gorod214.by Суд Наваполацка 14 студзеня працягвае разглядаць крымінальную справу мясцовых жыхароў Віктара Шаура і Віталя Шыцікава, якіх абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Ілюстрацыйнае фота 14 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя вечарам учора, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за вывешаныя бчб-сцягі на балконах і ў вокнах кватэр. 

Дваровы марш у Фрунзенскім раёне 12 студзеня. Скрыншот відэа 12 і 13 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН наконт сітуацыі з Людмілай Паўлоўскай: жанчыну, якая хварэе на эпілепсію, пакаралі 25 суткамі арышту. Праваабаронцы заклікалі да ўмяшальніцтва Спецдакладчыкаў па пытаннях па свабодзе выказвання меркаванняў, здароўю, катаваннях, інваліднасці, а таксама Спецдакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын.

Вадзім Дзмітронак падчас аператыўнай здымкі з залітымі газам вачыма. Скрыншот з відэа На раніцу 14 студзеня быў запланаваны працяг судовага разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да Вадзіма Дзмітронка. Аднак падсудны не быў дастаўлены ў працэс, а суддзя Таццяна Акавітая аб'явіла перапынак на невызначаны тэрмін - у сукамерніка абвінавачанага выявілі каранавірусную інфекцыю. 

Падзеі ў Наваполацку 10 жніўня. Фота: gorod214.by Суд Наваполацка 14 студзеня працягвае разглядаць крымінальную справу мясцовых жыхароў Віктара Шаура і Віталя Шыцікава, якіх абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

     Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанни палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба Мінск, 13 студзеня 2021 г.

На судзе 12 студзеня 12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся новы крымінальны судовы працэс. На лаве падсудных 5 чалавек — браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, Аляксандр Якубоўскі, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцава. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец. За працэсам назірае праваабаронца Раман Юргель.

Суд Лагойскага раёна 14 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за відэаролікі на ютуб-канале "Слуцк для жизни". Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі "незаконных грамадска-масавых мерапрыемствах" у некаторых гарадах Беларусі, у тым ліку мітынг у Гродне 29 траўня, дзе затрымалі Сяргея Ціханоўскага і іншых удзельнікаў выбарчага пікета, хаця ў гэты час сам Няронскі ўжо амаль месяц адбываў "суткі". Таксама палітвязня абвінавачваюць ў публічнай абразе старшыні Слуцкага райвыканкама. Справу разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. "Вясна" працягвае назіраць за гэтым судовым працэсам і вядзе анлайн з залі суда. На думку абвінавачання, віна Няронскага даказваецца паказаннямі самога абвінавачанага, пацярпелага, відэаматэрыяламі з ютуб-канал "Слуцк для жизни", пісьмовымі матэрыяламі справы. Допыт сведак у судзе заяўлены не быў. У першы дзень судовага паседжання дапыталі Уладзіміра Няронскага, пацярпелага старшыню Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага. У другі дзень вывучылі пісьмовыя матэрыялы справы, рэчдоказы, а таксама праглядзелі відэаролікі "Слуцк для жизни".

Суд Смаргонскага раёна. У судзе Смаргонскага раёна  6 студзеня вынесены  прысуд па крымінальнай справе 19-ці гадовага мясцовага жыхара Іллі Вайткевіча. Яго абвінавацілі ў публічнай абразе Прэзідэнта Беларусі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.