- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Аляксандр Кабанаў паведаміў, што яго і Сяргея Пятрухіна пераводзяць у СІЗА ў Берасце.
- Катэгорыя: Вясна
На працягу доўгіх выходных - з 7 па 10 студзеня - не абыйшлося без затрыманняў. Праваабарончы цэнтр "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай актывістаў Валанцёрскай службы з 9 жніўня 2020 года збіраў дадзеныя пра колькасць затрыманняў на мірных акцыях пратэстаў з розных крыніц – паведамленні на гарачую лінію арганізацыі, інфармацыі са СМІ і тэлеграм-чатаў дапамогі затрыманым. У выніку структуравання, падліку і аналізу дадзеных праваабронцы атрымалі наступныя звесткі пра адміністрацыйны пераслед за перыяд з 9 жніўня па 31 снежня прошлага года.
"Калі буду скардзіцца і патрабаваць лекара — прышыюць супраціў". Пачалі судзіць палітвязня Савіцкага
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска шостага студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка. На першым пасяджэнні, якое доўжылася менш за дзве гадзіны, быў дапытаны падсудны, а таксама былі абвешчаныя пратаколы яго папярэдніх допытаў.
- Катэгорыя: Вясна
Шостага студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска распачаў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязня Арцёма Хвашчэўскага. Яго абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Брэсця 6 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса супраць 29-гадовай Дар'і Паляковай за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Дзяўчыну абвінавачваюць у тым, што яна парвала куртку брэсцкаму міліцыянту Аляксею Гарунову. Акрамя таго, яе абвінавачваюць, што яна гэта зрабіла "з помсты за выкананне міліцыянтамі службовых абавязкаў". Кошт курткі – 104 рублі 50 капеек. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна, паведамляе "Брестская газета". Паводле абвінавачвання, днём 25 кастрычніка мінулага года на вуліцы Савецкай у Брэсці Палякова, з'яўляючыся ўдзельніцай несанкцыянаванай акцыі пратэсту, падчас затрымання іншага ўдзельніка акцыі Аляксандра Сахарука здзейсніла злачынства, якое падпадае пад артыкул 364 КК "Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". "З помсты за выкананне міліцыянтамі службовых абавязкаў" яна гучна крычала і выказвала незадаволенасць праз затрыманне Сахарука, ужыла ў дачыненні да міліцыянта Аляксея Гарунова гвалт, "прычыніла яму фізічны боль і пабоі" і парвала форменную куртку коштам 104 рублі 50 капеек – калі казаць дакладней, у форменнай вопратцы па шве разышоўся рукаў.
- Катэгорыя: Вясна
5-6 студзеня ў экспрэс-тэмпе была разгледжана крымінальная справа гарадзенкі Юліі Аршун. Яе звінавацілі паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу - за знявагу прадстаўніка ўлады. Справа была пачатая за допіс на адрас аднаго з участковых міліцыянтаў Гародні, паведамляе "Гарадзенская вясна".
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі плануецца ўнясенне шэрага зменаў у крымінальнае заканадаўства. Як паведаміў TUT.BY, "другі пакет" прадугледжвае выключэнне з Крымінальнага кодэкса смяротнага пакарання. Такая прапанова ўтрымліваецца ў пакеце дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, які плануецца перадаць на разгляд дэпутатам у 2021 годзе. Гэта значыць, што ўжо ў наступным годзе выключнай мерай пакарання ў Беларусі можа стаць пажыццёвае пазбаўленне волі. Мы запыталі ў каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды, як ён расцэньвае хуткія планы ўладаў адмяніць смяротнае пакаранне ў нашай краіне, наколькі гэта рэальна і ці выратуе гэта жыццё ўжо асуджанных да смяротнага пакарання людзей.