Сяргей Рымша ў судзе Суд Ленінскага раёна Гародні 6 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Сяргея Рымшы.

Суд Савецкага раёна Менска вынес прысуд у дачыненні да 44-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Дзмітрыя Галко. Яго абвінавацілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Прысуд — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён абавязаны выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу, пакрыць шкоду за камеру ГУУС і кампенсаваць страты за экспертызу бутэлькі, якая праходзіла ў справе рэчыўным доказам.

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота. Пасля вечаровых затрыманняў на дваровых акцыях 6 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюць адміністрацыйныя справы актывістаў. Таксама судзяць людзей і за папярэдні ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а таксама за вывешаныя сцягі ды іншую нацыянальную сімволіку ў вокнах і на балконах кватэр. 

Яўген Каліноўскі ў судзе. Фота spring96.org 5 студзеня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска пачаўся яшчэ адзін судовы працэс па падзеях 14 ліпеня каля станцыі метро Плошча Перамога – там адбылася сутычка супрацоўнікаў АМАПу, якія праводзілі грубыя затрыманні, і грамадзянаў, што спрабавалі ім супрацьстаяць.  

Суд Ленінскага раёна Брэста 6 студзеня асудзіў па крымінальнай справе па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса 17-ці гадовага кобрынца Арцёма Зелянкова. Суддзя Дзмітрый Шурын асудзіў хлопца да 6 месяцаў "хатняй хіміі" за спробу спаліць 27 верасня дзяржаўны сцяг у Брэсце каля фантана на цэнтральнай вуліцы горада, піша "Брэсцкая вясна". Арцём Зелянкоў. Скрыншот з відэа МУС

У Брэсце 6 студзеня асудзілі па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп) 28-гадовага берасцейца Максіма Смірнова за рэпост у тэлеграм-канале пра камандзіра атрада АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама Максіма Міховіча. Суд Маскоўскага раёна Брэста пакараў хлопца двума гадамі абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.   Паводле абвінавачвання, Максім Смірноў раніцай 14 верасня 2020 года з дапамогай свайго мабільнага тэлефона размясціў у адным з рэгіянальных тэлеграм-каналаў інфармацыю асабістага характару пра камандзіра Брэсцкага АМАПа Максіма Міховіча. Інфармацыя суправаджалася тэкстам, "які змяшчаў паклёпніцкія, ілжывыя і ганьбіцкія супрацоўніка міліцыі звесткі".

У першыя дні новага года праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Ілюстрацыйнае фота Праваабарончы цэнтр “Вясна” з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года актыўна сочыць за крымінальнымі справамі, якія маюць палітычна матываваны характар і якія былі ўзбуджаныя супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў поствыбарчых акцый пратэсту. Вядома больш за 650 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 166 чалавек з гэтага спісу на дадзены момант з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Алег і Таццяна Малашчанка. Фота з сямейнага архіва Як піша intex-press.by, Алегу Малашчанку ў пачатку новага года прыйшла позва з'явіцца ў суд 14 студзеня, але ён знаходзіцца за мяжой.

29-гадовы Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org У панядзелак, 11 студзеня, пасля трохмесячнага перапынку ў будынку суда Слуцкага раёна Мінаблсуд працягне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Скрундзіка і яшчэ траіх жыхароў Слуцкага раёна, якіх абвінавачваюць у забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. 6 сакавіка Мінскі абласны суд асудзіў жыхара Слуцкага раёна, але 30 чэрвеня калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку і іншыя прысуды па гэтай справе. Крымінальную справу адправілі на новы разгляд у Мінскі абласны суд. На новым разглядзе пракурор зноў запрасіў для Скрундзіка смяротнае пакаранне.