- Катэгорыя: Вясна
У судах працягваецца разгляд крымінальных спраў, узбуджаных у сувязі з масавымі пратэстамі ў жніўні супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай першапачаткова па «масавых беспарадках» (арт. 293 КК), але да суду перакваліфікаванага па артыкуле аб дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Вядзе працэс суддзя Таццяна Шоцік. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Святаслаў Вялікі. На лаве падсудных 23-гадовы кухар-сушыст Арцём Мядзведскі. Ён быў прызнаны палітычным зняволеным. Праваабарончы цэнтр "Вясна" вядзе маніторынг судовага працэсу.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна 12 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Дзмітронка. 43-гадовага мужчыну вінавацяць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- Катэгорыя: Вясна
У Жлобіне 12 студзеня працягнуўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
- Катэгорыя: Вясна
На працягу доўгіх выходных - з 7 па 10 студзеня - не абыйшлося без затрыманняў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся новы крымінальны судовы працэс. На лаве падсудных 5 чалавек — браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, Аляксандр Якубоўскі, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцава. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец.
- Катэгорыя: Вясна
12 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якіх затрымлівалі раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за відэазвароты і апублікаваныя фотаздымкі.
- Катэгорыя: Вясна
У Жлобіне 12 студзеня працягнуўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі 29 траўня ў Гродне "незаконнага грамадска-масавага мерапрыемства-мітынгу", хаця з 8 траўня Няронскі бесперапынна адбываў 40 сутак адміністрацыйнага арышту паводле арт. 23.34 КаАП. Гэта першы суд па "справе Ціханоўскага". Таксама палітвязня абвінавачваюць ў публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама. Справу разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. "Вясна" назірае за судом і вядзе анлайн з залі суда. Справу Уладзіміра Няронскага разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае намеснік пракурора Лагойскага раёна Аляксандр Ляўковіч. На суд прыехаў пацярпелы па справе па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Янчэўскі. З жодзінскай следчай турмы на суд прывезлі і Уладзіміра Няронскага.
- Катэгорыя: Вясна
ВЫСНОВЫ Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі у 2020 годзе. Аналітычны агляд ПЦ "Вясна"
- Катэгорыя: Вясна
Да аднаго года абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) 11 студзеня асуджаны жыхар Гомеля.