Дзмітрый Дубкоў у судзе. Фота: auto.onliner.by Суд Савецкага раёна горада Мінска працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязня Дзмітрыя Дубкова. Яго абвінавачваюць па ч. 3 арт. 214 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Затрыманні на пратэстах пасля інаўгурацыі Лукашэнкі. Фота TUT.BY Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК) звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў Камітэта па правах чалавека ААН, Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Спецдакладчыцы па Беларусі Анаіс Марын па прычыне з'яўлення ў інтэрнэце аўдыёзапісу, на якім цяперашні намеснік МУС Мікалай Карпянкоў, які раней займаў пасаду начальніка ГУБАЗіК МУС, паведамляе падначаленым аб планах па ўзмацненні жорсткасці дзеянняў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

Леанід Судаленка. Фота з сацыяльных сетак. У Гомелі затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў. Зараз Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце. 

У Гродне 18 студзеня пачаўся першы суд за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга. Іх усіх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі. "Вясна" назірае за судовым пасяджэннем і вядзе анлайн з залі суда. На лаве падсудных знаходзяцца тры чалавекі:

Вітольд Ашурак, фота з Facebook 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе абвесцілі прысуд па крымінальнай справе грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Працэс вёў суддзя Максім Філатаў.

Илюстрацыйнае фота БелаПАН. 18 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя на выходных, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за вывешаныя бчб-сцягі на балконах і ў вокнах кватэраў. 

Сяргей Спарыш. Фота Уладзіміра Грыдзіна (RFE/RL) Па стане на 18 студзеня ў Беларусі налічваецца 185 палітвязняў. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Вікторыя Спарыш распавяла пра свайго мужа Сяргея — актывіста партыі "Народная грамада".

Вітольд Ашурак, фота з Facebook 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе абвесцілі прысуд па крымінальнай справе грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Працэс вёў суддзя Максім Філатаў.

Вітольд Ашурак, фота з Facebook 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе абвесцілі прысуд па крымінальнай справе грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Працэс вёў суддзя Максім Філатаў.

15 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: