Суд Мінскага раёна працягвае разгляд крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода машыны склала 5 222 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных судзяць за рэчывы і прадметы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке ў іх дамах і машынах пасля затрымання: па ч. 1 ст. 295-3, ч. 2 арт. 296 і па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Мінчукоў затрымалі 29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны супрацоўніка. На відэа, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС і ONT NEWS, бачна, што сілавікі пры затрыманні выкарыстоўвалі зброю. Па паказаннях абвінавачаных, у пашкоджанні аўто і пры затрыманні прысутнічала каля дзевяці чалавек, на лаве падсудных – пяць чалавек. У матэрыялах справы яны фігуруюць як "неустаноўленыя асобы" ці наогул адсутнічаюць. На думку абвінавачаных, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Справу разглядае суддзя Віктар Шаўцоў. “Вясна” назірае за судовым працэсам і распавядае, як ён адбываецца. На лаве падсудных знаходзяцца адразу пяць мінчукоў. Усіх судзяць за пашкоджанне ноччу 29 верасня групай асобаў машыны жонкі міліцыянта ў Баравой, а некаторых таксама – за рэчывы і прадметы, знойдзеныя ў іх пры вобшуку ўжо пасля затрымання: 

Жыхары Анганскай на раённай акцыі пратэсту. Фота з тэлеграм-каналу Onliner.by 16 і 17 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Затрыманне на Нямізе 14 ліпеня 2020 года. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY 14 студзеня ў судзе Маскоўскага раёну Мінску пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай ў дачыненні да 20-гадовага студэнта Акадэміі авіяцыі Уладзіміра Хамічкова па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - ч. 1 арт. 342 ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх") і ч. 2 арт. 363 ("Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення").

Беларус Юрый Лонга правёў у месцах пазбаўлення волі дзевяць гадоў і вызваліўся ў кастрычніку 2020 года. Ён распавёў "Вясне" пра тое, з якімі парушэннямі правоў сутыкаюцца асуджаныя. Першая частка яго апавядання прысвечана таму, ці сапраўды кожны грамадзянін можа звярнуцца да правасуддзя, а таксама як і ў якіх умовах асуджаныя працуюць і колькі зарабляюць. Згодна з Канстытуцыяй РБ, кожны грамадзянін мае права бесперашкодна звяртацца да правасуддзя — з гэтых слоў пачынае свой аповяд Юрый Лонга. Аднак дзеля гэтага трэба заплаціць дзяржаўную пошліну памерам у адну базавую велічыню (у 2020 годзе яе памер складаў 27 беларускіх рублёў), а пры паўторным звароце — дзве базавыя.

Ілюстрацыя Марфы Рабковай ад Amnesty International Сітуацыя з ліставаннем Марфы Рабковай застаецца напружанай: палітзняволенай не перадалі ніводнага ліста-віншавання са святамі — Днём народзінаў, Новым годам і Калядамі. Пра гэта "Вясне паведаміў муж Марфы Вадзім Жаромскі. 

У судзе Фрунзенскага раёна 14 студзеня працягваецца разгляд справы ў адносінах да Віктара Пархімчыка, якога вінавацяць паводле ч. 1 арт. 14 “Замах на злачынства” і ч. 2 арт. 339 “Хуліганства” Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Андрэй Млечка. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае старэйшы памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Аксана Саковіч.

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 16 студзеня 2021 г.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, дэпутатка швейцарскага парламента Тамара Фунічэла і лорд Фоўлкс з брытанскай Палаты лордаў сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Мікалая Дзядка і Сцяпана Латыпава. Прадстаўніца партыі сацыял-дэмакратаў Тамара Фунічэла падтрымала Мікалая Дзядка.

Вольга Калацкая. Фота з сацыяльных сетак. Вядомую перакладчыцу Вольгу Калацкую абвінавацілі паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», паведамляе Радыё Свабода.

Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. 15 студзеня ў Дуброўне міліцыя затрымала 38-гадовага прадпрымальніка і актывіста Міхаіла Чамураку. Мужчыну вінавацяць у тым, што ён у грамадскім месцы райцэнтра вывесіў бел-чырвона-белыя стужкі. У доме актывіста і ў яго сваякоў прайшлі ператрусы. Канфіскаваныя паветраныя балонікі, якія віселі на акне.