Суд Смаргонскага раёна. У судзе Смаргонскага раёна  6 студзеня вынесены  прысуд па крымінальнай справе 19-ці гадовага мясцовага жыхара Іллі Вайткевіча. Яго абвінавацілі ў публічнай абразе Прэзідэнта Беларусі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Балондзь, дзяржаўны абвінаваўца – пракурор А. Клышэвіч.

Следствам было ўстаноўлена, што Ілля Вайткевіч, знаходзячыся на самаізаляцыі, размясціў 28 жніўня ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” ў групе “Нетыповы Астравец” каментарый, у якім дапусціў, згодна вывадам экспертызы, негатыўную ацэнку прэзідэнта РБ, напісаўшы, што ён “гаўкае” і “кончаны д..”.

Каментарый пры гэтам праглядзела не меней за 1 500 карыстальнікаў.

На судзе Вайткевіч патлумачыў свае дзеянні эмоцыямі і нястрыманасцю і раскаяўся ва ўчыненым.

Брагін: Два гады калоніі за абразу прэзідэнта Лукашэнкі

29 снежня суддзя Брагінскага раённага суду Марыя Гаўрыленка ў закрытым судовым пасяджэнні пакарала мясцовага жыхара Аляксандра Кулагу да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 артыкула 368 КК).

 Суд улічыў малады ўзрост абвінавачанага, прызнанне віны і раскаянне, а таксама тое, што Ілля раней быў несудзімы.

Суддзя Сяргей Балондзь пастанавіў прызнаць Іллю Вайткевіча вінаватым і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

Мабільны тэлефон “Honor” як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

У апошні час у абразе прэзідэнта абвінавачваюць усё болей і болей людзей. Так, у апошні дзнь 2020 года 31 снежня стала вядома, што карэспандэнту сайта "Першы Рэгіён” Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

Жыхара Гомеля з анкалогіяй пакаралі годам турмы за абразу Лукашэнкі

Суд Хойніцкага раёну 16 снежня прысудзіў адзін год у калоніі агульнага рэжыму інваліду 2-й групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем Аляксею Раманаву за «абразу прэзыдэнта» (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу).

Крыніца: Смаргонь: два гады “хатняй хіміі” за абразу Прэзідэнта РБ