14 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя вечарам учора, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за вывешаныя бчб-сцягі на балконах і ў вокнах кватэр.
Нешматлікія судовыя разгляды адбываюцца і ў рэгіёнах.
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.
*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.
Крыніца: Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах 14 студзеня?