Дом Пагодзіных у Жлобіне. У нядзелю, 21 лютага, у доме ў бацькоў журналісткі "Моцных навін" Сняжаны Пагодзінай у Жлобіне правялі ператрус - прыйшло як мінімум сямёра сілавікоў з санкцыяй следчага.

Віталь Пахомчык. Фота: БелСАТ. У Беларусі ў пятніцу 19 лютага працягваюцца допыты грамадзян, ператрусы і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю.

Патасоўка байкераў з невядомымі. Скрыншот з відэа У судзе Савецкага раёна Мінска 19 лютага працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе сталічных байкераў.

Суд Маскоўскага раёна Мінска. У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 19 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага Аляксандра Дзяркача, якога абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Суд над праваабаронцам "Вясны" Зміцерам Салаўёвым. Фота spring96.org 18 лютага ў Мінску і іншых гарадах адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да тых, каго затрымлівалі ў папярэднія месяцы, а таксама, каго выклікалі павесткай. 

Юля Кашаверава. Фота: Віцебская Вясна. 19 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску закончыліся судовыя слуханні ў крымінальнай справе віцяблянкі Юліі Кашаверавай, абвінавачанай у злачынстве паводле часткі 2 артыкулу 339 КК (злоснае хуліганства). Адбыліся судовыя спрэчкі бакоў. Прысуд агучаць 22 лютага, піша "Віцебская Вясна".

Смаргонцы. якіх падазравалі ў расклейцы ўлётак. Першы справа - Руслан Валюк. Увечары 19 лютага па Смаргоні пракацілася хваля затрыманняў. Відавочна, па нядаўняму выпадку ў судзе. Напачатку было вядома пра затрыманне Рамуальда Улана і Людмілы Сульжыцкай.

Дзмітрый Цімашэнка ў судзе. Фота "Гомельская Вясна" У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 19 лютага з апошнім словам выступіў Дзмітрый Цімашэнка, якога вінавацяць у гвалте ў дачыненні да супрацоўніцы міліцыі. Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".

Суд Савецкага раёна 19 лютага асудзіў 18-гадовага актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага на тры гады абмежавання волі з накірованнем ва ўстанову папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі". Івана прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і абвінавацілі ў перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня на «Рызе», што пацягнула шкоду «Мінсктрансу» на суму больш за 5,6 тыс. рублёў. На судзе стала вядома, што тэлефон хлопца праслухоўваўся яшчэ з 3 сакавіка 2020 года, менавіта тэлефонныя размовы з акцыі пратэсту і ляглі ў аснову абвінавачвання Івана. Справу палітвязня разглядала суддзя Марына Фёдарава.  Івана Красоўскага абвінавацілі ў тым, што ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля ГЦ "Рыга" “падчас незаконнага масавага мерапрыемства публічна выкрыкваў лозунгі, блакаваў рух транспарту шляхам перакрыцця праезнай часткі. Пасля чаго нягледзячы на патрабаванні праваахоўнікаў адмовіўся пакінуць яе, заклікаў да аналагічных дзеянняў іншых грамадзян”. Па версіі абвінавачвання, гэта пацягнула доўгае парушэнне грамадскага спакою, стварыла перашкоды для нармальнай працы транспарту на працягу 5 гадзін на вуліцы Сурганава, чым было абмежавана права іншых грамадзян на спакойную працу, адпачынак і свабоднае перамяшчэнне. У выніку дзеянняў абвінавачанага маёмасці КТУП "Мінсктранс" нанесеная шкода на суму больш за 5,6 тыс. 

У Брэсцкім абласным судзе 19 лютага пракурор папрасіў асудзіць Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня быў побач з Геннадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву, да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Берасцейца абвінавачваюць у замаху на забойства вайскоўца, які падчас пратэстаў быў у цывільным адзенні. Кардзюкоў не прызнае віну. Мужчына, які стрэліў у Шутава, па справе праходзіць пацярпелым, а сам загінулы Генадзь з'яўляецца фігурантаў крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў). 19 лютага прайшлі спрэчкі бакоў, піша TUT.BY. абвінавачванне палічыла даказанай віну загінулага Шутава ў супраціве, а Кардзюкова — у супраціве з ужываннем гвалту і замаху на забойства асобы, якая выконвае абавязкі па ахове грамадскага парадку.