Руслан Валюк. Фота з сацыяльных сетак. Суд Смаргонскага раёна 18 лютага абвесціў прысуд у крымінальнай справе Руслана Валюка і Інэсы Маркавай. Іх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп), за што пагражае штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Аляксей Лапа з адвакатам у судзе 18 лютага. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 18 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Аляксей Лапа з адвакатам у судзе 18 лютага. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 18 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе Фрунзенскага раёну. Менск, Беларусь. 9 лютага 2021 года. Фото: АВ / Белсат 17 лютага ў судзе Фрунзенскага раёну Менску скончылі разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да журналістак Белсат Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай. Сёння суддзя Наталля Бугук агучыла вырак - два гады кожнай у калоніі агульнага рэжыму. Столькі, колькі прасіў пракурор.

Мікалай Папека. Фота: Брэсцкая газета Паэту-пчаляру Міколу Папеку ў «справе берасцейскага карагоду» змянілі статус з падазраванага на абвінавачанага па арт.  342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пра гэта паведамляе "Новы Час".

Пасля ператрусу ў Магілёўскім аддзяленні "Вясны". Заява ўкраінскіх грамадскіх арганізацый у сувязі з масавымі ператрусамі праваабаронцаў і журналістаў у Беларусі.

Суд над Русланам Парфёнавым. Фота: Палеская Вясна У судзе Мазырскага раёна 17 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы палітзняворленага Руслана Парфёнава. Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч.2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках).

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе Фрунзенскага раёну. Менск, Беларусь. 9 лютага 2021 года. Фото: АВ / Белсат У судзе Фрунзенскага раёну Менску 17 лютага працягваецца разгляд справы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Дзяўчат вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Наталля Бугук.

Адвакаты Бабарыка на першым пасяджэнні прасілі адвод суддзі Ігара Любавіцкага, змяніць іх падабароннаму меру стрымання на хатні арышт, пусціць у залу журналістаў недзяржаўных СМІ і прадстаўнікоў інтэрнэт-рэсурсаў, зняць арышт з некаторай маёмасці. Ва ўсім ім пакуль адмаўляюць. TUT.BY сабраў усё самае важнае з першага працэсу. Па-першае, хадайнічалі аб адводзе суддзі.

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 17 лютага вынес прысуд па крымінальнай справы пае ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 21-гадовага палітвязня Ігара Пражэннікава. Яго абвінавацілі ў тым, што ён 4 кастрычніка на "Маршы вызвалення палітвязняў" блакаваў рух счэпкамі, заляпляў налепкамі камеры відэаназірання каля ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, чым прыпыніў працу гэтых ўстановаў, блакаваў рух спецтранспартам на Акрэсціна. Яго абвінавацілі ў прыпыненні руху ў Мінску 4 кастрычніка блізу 50 транспартных сродкаў. Суддзя Юлія Чыж пакарала Ігара 1,5 гадамі калоніі агульнага рэжыму. Ігара Пражэннікава абвінавацілі ў тым, што ён 4 кастрычніка на працягу трох гадзін у мэтах выканання публічных заклікаў з 9 жніўня ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, размешчаных у сетцы-інтэрнэт, прыняў актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. А менавіта, Ігара абвінавачваюць у тым, што ён з групай асоб выкрыкваў лозунгі, стаяў у счэпцы на Пушкінскай і Міхалова, пляскаў у далоні, неаднаразова адмаўляўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, наўмысна перашкаджаў рух транспарту і працы прадпрыемстваў.